• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чым абярнуўся дэфіцыт крытычных матэрыялаў у СМІ — меркаванне гомельскага чыноўніка

    Адказваючы на пытанні супрацоўнікаў дзяржаўнай газеты «Гомельская праўда» пра неадназначнае стаўленне беларускага грамадства да ідэолагаў, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама ў пытаннях сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі Дзмітрый Алейнікаў адзначыў, што гэта «наш недагляд». 

    А «дэфіцыт крытычных матэрыялаў ў СМІ», паводле чыноўніка, прывёў да таго, што людзі з нізкім узроўнем адукацыі атрымліваюць фінансавыя рэсурсы, купляюць добрую тэхніку і пачынаюць здымаць відэа пра недахопы ў добраўпарадкаванні, недапрацоўкі ўлады — і ў выніку становяцца журналістамі, кумірамі для сваёй аўдыторыі.

    Чыноўнік ад ідэалогіі казаў пра блогера, які «зараз сядзіць у калоніі». (Хто канкрэтна меўся на ўвазе, не ўдакладняецца. Відаць, таму што ў большасці вядомых блогераў-куміраў за плячыма ўніверсітэты.)

    На думку Алейнікава, аддзелы ідэалогіі трэба перайменаваць. Напрыклад, у «інфармацыйныя аддзелы» альбо ў «аддзелы па працы з грамадскасцю».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці