• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Артыкулам пра асіставанае самагубства бостанскі журналіст справакаваў этычную дыскусію

    Як распавядае НСЖУ са спасылкай на Wash­ing­ton Post, журналіст газеты Boston Globe Кевін Кален напісаў артыкул пра асіставанае самагубства. Крытыкі лічаць, што ён павінен выдаліць матэрыял з прычыны недахопу фактаў і спрэчнай сітуацыі.

    журналіст і медыцынская этыка

    Фота: Oles kanebck­uu для pexels.com

    У газеце Boston Globe выйшаў артыкул пра невылечна хворую жанчыну Лінду Блустайн, якая вырашылася на суіцыд пры дапамозе іншага чалавека. Аўтар матэрыяла Кевін Кален не быў родзічам спадарыні Блустайн, аднак падпісаў юрыдычны дакумент, які сведчыць, што прымаючая рашэнне сысці з жыцця жанчына знаходзілася ў здаровым розуме.

    Лінда дала дабро на тое, што журналіст на працягу месяца мог расказваць яе гісторыю ў СМІ, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы асіставанага суіцыду ў штаце Канэктыкут.  У дадзены момант у ЗША асіставаны суіцыд дазволены толькі ў 10 штатах. У некаторых, у тым ліку і ў Канэктыкуце, законапраект знаходзіцца на разглядзе.

    У адказ на крытыку рэдакцыя Boston Globe падкрэслівае, што Кевін Кален паступіў як прыстойны чалавек. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці