1321

Адкрыты набор удзельнікаў на “Лабараторыю Медыяменеджменту” у Львове (да 20 лістапада)

09.11.2016 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Магістарская праграма «Медыякамунікацыі Украінскага Каталіцкага Універсітэта» сумесна з  DW Akademie пры інфармацыйнай падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) абвяшчаюць набор у міжнародную «Лабараторыю Медыяменеджменту».

Лабараторыя будзе працаваць цягам чатырох дзён — з 6 па 9 снежня ў Львове.

У час сустрэчы будуць прадстаўленыя ідэалогія праектнага менеджменту, асаблівасці фарміравання крэатыўнага мыслення пры стварэнні кантэнту і стратэгіі яго прасоўвання, якія ўжо былі задзейнічаны ва Украіне.

«Лабараторыя» будзе складацца з адукацыйнай (лекцыі ды трэнінгі) і азнаямленчай (сустрэчы з вядомымі гульцамі ўкраінскага медыярынку) частак.

Сустрэча скіраваная на тое, каб:
- пазнаёміць рэдактараў і журналістаў беларускіх СМІ,  а таксама прадстаўнікоў НГА, якія маюць медыйныя праекты, са спецыфікай украінскай медыяіндустрыі;
- прэзентаваць досвед пабудовы сучасных бізнэс-мадэляў для разнастайных медыяпраектаў;
- раскрыць сакрэты прасоўвання кантэнту і спосабы ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.

Спікерамі і трэнерамі выступяць топ-менеджары ўкраінскіх анлайн, тэле- і друкаваных медыя, сярод якіх:

  • - Вольга Захарава, дырэктар па стратэгічным маркетынгу “Медиа Группа Украина”
  • - Ірына Когут, Дырэктар па развіццю PM Business Solution, бізнэс-трэнер, сяброўка Украінскай асацыяцыі кіравання праектамі «УКРНЕТ» і Тетяна Лебидь, Дырэктар PM Business Solution
  • - Юры Марчанка, галоўны рэдактар анлайн-выдання Платформа
  • - Орэст Білоскурскі, маркетынг-дырэктар тэлегрупы Украіны StarLightMedia
  • - Раман Заяц, эксперт па радыявяшчанні, медыя-трэнер, журналіст.

Да ўдзелу ў «Лабараторыі Медыяменеджменту» запрашаюцца 20 прадстаўнікоў беларускіх медыя і медыяпраектаў.

Каб паўдзельнічаць у адборы да ўдзелу ў сустрэчы, неабходна  да 20.11.16 запоўніць анлайн-апытанку.

Удзел у «Лабараторыі» бескаштоўны, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваюць арганізатары, выдаткі за праезд цягніком да Львова і назад вяртаюцца на месцы правядзення сустрэчы.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел — да 20 лістапада 2016 г.

Пытанні можна дасылаць на электронную скрыню mediamanagementbelarus@gmail.com

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!