• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Калі публікацыя — рызыка: рэдакцыйныя рашэнні пад ціскам платформаў і аўдыторыі» (рэгістрацыя да 26 траўня)

    Алгарытмы патрабуюць эмоцый, аўдыторыя — хуткай рэакцыі, а журналісцкая этыка часта не дае простых адказаў. Як у такіх складаных умовах медыя прымаюць рэдакцыйныя рашэнні?

    Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак – усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на чарговы анлайн-модуль Media Ethics Lab.

    Абмяркуем некалькі скандальных кейсаў, разгледжаных Радай па медыяэтыцы ў 2025 годзе, і паспрабуем выпрацаваць варыянты паводзінаў для рэдакцый у падобных выпадках.

    Шчыра пагаворым пра пытанні, якія штодня паўстаюць перад беларускімі медыйшчыкамі:

    • Клікбейт і мяжу паміж увагай і маніпуляцыяй
    • Адаптацыю кантэнту пад патрабаванні платформаў
    • Беларускую мову і алгарытмы сацсетак
    • Просьбы герояў выдаліць матэрыял
    • Лукашэнку і “трыгерныя” тэмы для павышэння ахопаў.

    Пасля сустрэчы кожны і кожная атрымае свой уласны алгарытм прыняцця рашэнняў па складаных пытаннях датычна журналісцкай этыкі.

    Трэнерка: Зоя Хруцкая, кіраўніца праекта Palat­no і сяброўка Рады па медыяэтыцы.

    Дзе і калі:

    • анлайн (Zoom)
    • серада, 27 траўня 2026 года
    • 17:00–19:30 (Варшава) / 18:00–20:30 (Мінск, Вільня)

    Чакаем ад прысутных актыўнасці падчас разбору кейсаў і дыскусій.

    Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Падавайцеся да 26 траўня 2026 года, 17:00 па Вільні.

    Працоўныя мовы вэбінараў – беларуская і руская. 

    Media Ethics Lab праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў у партнёрстве з Фондам Фрыдрыха Эберта.

    Калі ў вас засталіся пытанні датычна курса, пішыце нам на office@baj.media.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.