Міжнародны фестываль журналістыкі Breakwater у Гданьску шукае спікераў (дэдлайн — 31 траўня)
У верасні 2026 года ў Гданьску (Польшча) адбудзецца першы міжнародны фестываль журналістыкі Breakwater. Запрашаюць медыяспецыялістаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Балтыі і Скандынавіі.

Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці ў Гданьску. Фота: breakwaterfestival.org
Фестываль арганізуе Reporters Foundation — незалежны польскі цэнтр расследавальнай журналістыкі і медыяінавацый.
- Калі: 24–27 верасня 2026 года.
- Дзе: Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, Гданьск.
Асноўныя тэмы фестывалю: расследавальная журналістыка, OSINT і AI-інструменты, дэзінфармацыя, ваенная журналістыка, сторытэлінг, дакументальнае кіно, устойлівасць і фінансаванне незалежных медыя.
Асобная секцыя будзе прысвечана працы медыяў у выгнанні.
Арганізатары запрашаюць падаваць прапановы па прэзентацыях, майстар-класах і панэльных дыскусіях.
Хто можа падаць заяўку:
- журналісты-расследавальнікі, рэдактары і галоўныя рэдактары;
- дасведчаныя журналісты;
- журналісты дадзеных, OSINT-аналітыкі і спецыялісты па новых тэхналогіях;
- трэнеры, даследчыкі і навукоўцы;
- арганізацыі грамадзянскай супольнасці і назіральныя групы;
- кіраўнікі СМІ, выдаўцы і выканаўчыя дырэктары;
- спецыялісты па ўзаемадзеянні з аўдыторыяй, уплыве і супольнасці;
- спецыялісты па зборы сродкаў і ўстойлівым развіцці.
Кантакт арганізатараў: info@breakwaterfestival.org
Дэдлайн падачы заяўкі — 31 траўня 2026 года.
@bajmedia