Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)
OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?

Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на чарговы анлайн-модуль Media Ethics Lab.
На вэбінары «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» абмяркуем як рэпарцёрам абыходзіцца з ўкідамі, фэйкамі і маніпуляцыямі ў працы з эмацыйна чуллівымі тэмамі. Разгледзім OSINT не толькі як набор тэхнічных інструментаў, але і як частку этычнай практыкі.
На «гарачых» кейсах пра беларускія медыя вызначымся:
- Як жаданне хутка паведаміць важную навіну ўплывае на рэдакцыйныя рашэнні – і чаму ў такія моманты важна запаволіцца і асабліва ўважліва спраўдзіць дэталі.
- Калі матэрыялы, сабраныя праз OSINT, адпавядаюць этычным нормам, а калі становяцца парушэннем права на асабістае жыццё.
- Як міжнародныя стандарты навіновай і расследавальніцкай журналістыкі адаптуюцца ў сучасным беларускім кантэксце.
Зладзім OSINT-спрынт
Наўпрост падчас вэбінару адновім кантэкст падзей па фрагментах дадзеных, выявім і правярым дэталі, схаваныя ў сацсетках. І галоўнае – зразумеем, што са знойдзенага насамрэч можа стаць асновай для этычнай публікацыі.
Трэнеркі: журналісткі «Медыязоны» і «Бюро Медыя».
Дзе і калі
- анлайн (Zoom)
- серада, 20 траўня 2026 года
- 17:00–19:30 (Варшава) / 18:00–20:30 (Мінск, Вільня)
Чакаем ад прысутных актыўнасці падчас разбору кейсаў і дыскусій.
Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Падавайцеся да 19 траўня 2026 года, 17:00 па Вільні. Працоўныя мовы вэбінараў – беларуская і руская.
Калі ў вас засталіся пытанні датычна курса, пішыце нам на office@baj.media.
Media Ethics Lab праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў у партнёрстве з Фондам Фрыдрыха Эберта.
@bajmedia