• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аксана Колб сышла з пасады галоўнага рэдактара

    Пра гэта спадарыня Колб паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook. 

    Аксана Колб прапрацавала на пасту галоўнага рэдактара «Новага часу» больш за 8 гадоў. Яна была другім галоўрэдам выдання пасля заснавальніка газеты Аляксея Караля. Але пэўны час ужо ў медыя кіруе новы чалавек  Сяргей Пульша.

    — Гэты час настаў. Больш за 28 гадоў таму я прыйшла ў каманду газеты «Згода», якая ў 2007‑м стала камандай «Новага Часу». 28 гадоў я працавала і сустракалася з цудоўнымі людзьмі, рабіла тое, што мне падабалася з задавальненнем і захапленнем. Больш за 8 гадоў я была галоўным рэдактарам найлепшага выдання ў Беларусі. Спадзяюся, нашаму шэфу, Аляксею Каралю, на Нябёсах не было за мяне сорамна. «Новы Час» быў маім домам і маёй сем’ёй. Але час ідзе наперад. А восем гадоў і так зашмат, лічы — два тэрміны. Каб не чапляцца за ўладу «сінімі пальцамі», я вырашыла сысці, — напісала Аксана Колб.

    Аксана Колб была затрыманая 20 красавіка 2022 года.Ёй прад’явілі абвінавачанне ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». 15 чэрвеня спадарыню Аксану асудзілі на 2,5 гады «хіміі». Журналістка пакінула Беларусь.

    Праваабарончай арганізацыяй Аксана Колб была прызнана «Журналістам года-2022».

    Чытайце яшчэ:

    Рэдактары незалежных медыя: “Хочацца пажадаць калегам назапашваць сілы і рэсурсы, каб мы былі гатовыя да новых выклікаў”

    Уручаны прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2023. Сярод лаўрэатаў — Алег Агееў і Аляксандр Манцэвіч

    На Магілёўшчыне правялі ператрусы ў сямі чалавек, імаверна ў звязку з прызнаннем мясцовых СМІ «экстрэмісцкімі» фармаваннямі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці