• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Арцёма Сізінцава будуць судзіць 16 верасня ў Жодзіне

    Незалежны журналіст, які супрацоўнічае з "Беларускім Радыё Рацыя", 8 верасня быў часова вызвалены з жодзінскага ізалятара. 16 верасня Арцём Сізінцаў мусіць явіцца ў суд на разгляд адміністрацыйнай справы паводле арт. 23.34 КаАП. Журналіста вінавацяць ва ўдзеле ў масавай вулічнай акцыі, хаця падчас затрымання ён тлумачыў сілавікам, што выконвае прафесійныя абавязкі.

    Арцём Сізінцаў распавёў пра сваё затрыманне, якое адбылося 6 верасня ў Мінску:

    “Гэта быў традыцыйны Марш за незалежнасць, я на ім працаваў. Супольна вырашылі ў рэдакцыі, што трэба сачыць за ім ад пачатку калоны — у Заводскім раёне. Таму я адправіўся туды, пачаў асвятляць падзеі з месца для радыё. Мы рухаліся з калонай, на вуліцы Чабатарова, гэта ў Трактаразаводскім пасёлку, нас узялі ў кола і затрымалі практычна ўсіх.

    Я паведаміў, што я журналіст, што знаходжуся пры выкананні абавязкаў. Але для ўсіх быў аднолькавы артыкул. Пратаколы як пад капірку, толькі імёны і прозвішчы для кожнага свае”.

    Паводле Арцёма Сізінцава, больш за сотню затрыманых размясцілі ў актавай зале Заводскага РАУС. Гэта былі людзі абсалютна рознага веку, і не толькі ўдзельнікі акцыі: прыкладам, міліцыянты затрымалі мясцовага жыхара, які толькі выйшаў з дома. На сваёй старонцы ў Face­book  журналіст адзначае, што не варта залішне даваць веры абяцанням сілавікоў. На ягоных вачах супрацоўнікі МУС паабяцалі, што ўсіх жанчын і дзяўчат адпусцяць, але свайго слова не стрымалі. Жанчын трымалі разам з усімі ў далёкіх ад камфорту ўмовах, і адна з дзяўчат нават страціла прытомнасць.  Што да стаўлення з боку міліцыянтаў, то Арцём Сізінцаў кажа, што яго не збівалі. Але і не ставіліся па-чалавечы да тых, каго затрымалі: гучалі запалохванні нейкімі ўяўнымі турэмнымі тэрмінамі, і ўвесь час супрацоўнікі міліцыі нецэнзурна лаяліся.

    Хлопец адзначае, што ў асяродку сілавікоў яўна вядзецца ідэалагічная прапаганда, і многія міліцыянты лічаць незалежных журналістаў нейкімі агентамі замежнай выведкі. Прыкладам, у яго самога некалькі разоў пыталіся, ці не грамадзянін ён замежнай краіны. Здзіўляла міліцыянтаў і беларуская мова ў штодзённым ужытку. Яшчэ адна выснова ад Арцёма Сізінцава — пра тое, што ў людзей змяняецца стаўленне да працы журналістаў. Гэта ён адчуў і па размовах у пастарунку, і ў жодзінскім ізалятары часовага ўтрымання, куды яго пазней перавезлі.

    “Колькі б па дзяржаўным тэлебачанні не казалі, што замежныя журналісты паклёпнічаюць на беларускую рэчаіснасць, людзі бачаць, як прадстаўнікі незалежных СМІ працуюць у небяспечных варунках, падчас акцый. І ўрэшце пераконваюцца, што галоўная прафесійная задача сапраўдных журналістаў — гэта праўдзівае інфармаванне, а не прапаганда”, — кажа журналіст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці