445

Асацыяцыя польскіх журналістаў выказала пратэст супраць прызнання «Радыё Ўнэт» экстрэмісцкімі матэрыяламі

11.07.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Цэнтр маніторынгу свабоды прэсы Асацыяцыя польскіх журналістаў (Stowarzyszenie Dziennikarzy Polskich) выказвае пратэст у сувязі з прызнаннем беларускімі ўладамі прадукцыі «Радыё Ўнэт» экстрэмісцкімі матэрыяламі (у заяве вядзецца пра экстрэмісцкае фармаванне, але прызналі Радыё менавіта матэрыяламі).

SDP таксама рашуча асуджае рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі супраць СМІ і людзей, якія з імі супрацоўнічаюць. У сваёй заяве SDP згадвае іншыя беларускія медыя, а таксама журналістаў за кратамі.

Нагадаем, на мінулым тыдні лукашэнкаўцы прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі цэлы шэраг прадукцыі недзяржаўных медыя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!