• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ падпісаўся за вызваленне іранскай карыкатурысткі

    Больш за 40 праваабарончых арганізацый сеткі IFEX, у ліку іх ГА “БАЖ”, накіравалі ліст прэзідэнту Ірана Хасану Рухані з заклікам паспрыяць вызваленню карыкатурысткі Атэны Фаргадані. 17 лютага 2016 года Міжнародная сетка за правы карыкатурыстаў заклікала памілаваць вязня сумлення на хвалі вызвалення палітзняволеных, як было нядаўна з журналістам “Washington Post” Джэйсанам Рэзаян.

    Карыкатурыстка Атэна Фаргадані была асуджана на 12 гадоў і 9 месяцаў турмы за сімвалічную карыкатуру, апублікаваную ў Інтэрнэце; прысуд зараз аспрэчваецца ў апеляцыйным судзе. Праваабаронцы заклікаюць прэзідэнта пачаць камунікацыю з судовым органам, каб вызываліць мастачку. Яны нагадваюць, што Іран падпісаў Дэкларацыю правоў чалавека, МПГПП, і мае абавязальніцтвы ў сферы свабоды слова ў межах гэтых пагадненняў. Хасан Рухані, а таксама іранскі міністр замежных спраў Зарыф неаднаразова дэкларавалі павагу да свабоды выказвання.

    ААН прызнае Атэну Фаргадані вязнем сумлення, бо арыштавалі яе за рэалізацыю права на выказванне і свабоды асацыяцыі.

    Атэну Фаргадані  арыштавалі ў жніўні 2014 года за карыкатуру на членаў парламента, якія галасавалі за больш жорсткі кантроль нараджальнасці і планавання сям’і. Яе вызвалілі, аднак пасля расказаў пра жорсткае абыходжанне ў вязніцы зноў арыштавалі. Па звестках адваката, у лютым 2015 года яна аб’яўляла галадоўку і перажыла інфаркт. У траўні 2015 года карыкатурыстку асудзілі на амаль 13 гадоў турмы па абвінавачанні ў “абразе членаў парламента праз малюнак” і “распаўсюд прапаганды супраць сістэмы”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці