Дачка цяпер у бабулі і дзядулі. Што вядома пра затрыманьне Дар’і Лосік
18 кастрычніка 2022
Як стала вядома «Радыё Свабода», зь ператрусам да Дар’і Лосік, жонкі палітвязьня, кансультанта «Радыё Свабода» Ігара Лосіка, прыйшлі а палове на восьмую ранку. Сама Дар’я з дачкой яшчэ спала.
Дар’і далі патэлефанаваць бацькам, маці хутка прыехала, але яе нават не пусьцілі ў кватэру, толькі потым аддалі паперку аб тым, што правялі ператрус. Падчас ператрусу ў кватэры, апроч сілавікоў і панятых, былі толькі сама Дар’я і яе дачка Паўліна.
«Затрыманая на трое содняў у рамках крымінальнай справы, цяпер яе павезьлі ў Берасьце», – сказалі Свабодзе.
Паводле якога артыкула яе абвінавачваюць, пакуль невядома.
«Паўліна пакуль што ў бабулі зь дзядулем, бацькоў Дар’і», — сказалі нам.
Чытайце яшчэ:
«МотолькоПомоги»: силовики задержали жену Игоря Лосика. Журналисты не могут с ней связаться
Экажурналіст Аляксей Аўчыннікаў: «З’ехаў, каб мець магчымасць гаварыць пра праблемы, не хаваючы свой твар за ананімнымі імёнамі»
«Ты ніколі не будзеш адзін». Как помочь политзаключенным журналистам Ирине Левшиной и Андрею Александрову
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Московский комсомолец» вынудили удалить статью к 70-летию Лукашенко. О чем в ней говорилось?
02.09.2024
Галоўны рэдактар літоўскай газеты Respublika звярнуўся да Лукашэнкі па інтэрв’ю
23.02.2024
Блогерка Алена Янушкоўская пра продаж уладамі яе хаты: Маёмасць ацанілі нашмат ніжэй за рынкавы кошт
16.05.2024
Мінінфарм вынес папярэджанне рэдакцыі тэлепраграмы «8 канал»
02.08.2024