• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзве журналісткі, арыштаваныя падчас іранскіх пратэстаў, асуджаныя на вялікія тэрміны

    Вялічэзныя турэмныя тэрміны, якія выносяць журналістам за іх прафесійную дзейнасць, гэта данасць не толькі ў Беларусі. У Іране такія цынічныя меры практыкуюцца даўно. Апошні выпадак гэта толькі пацвярджае. Там асуджаныя рэпарцёркі, якія асвятлялі гібель 22-гадовай дзяўчыны і пратэсты, якія ўзніклі пасля гэтага.

    Журналістка іранскай газеты Ham-Mihan Элаха Махамадзі і яе калежанка Нілафар Хамідзі з выдання Al Sharq (арабская штодзённая газета, якая выдаецца ў Катары) былі арыштаваныя ў пачатку іранскіх пратэстаў у 2022 годзе. Цяпер ім вынеслі суровыя прысуды, паведамляе праваабарончая арганізацыя Hen­gaw (заснавана ў 2016 годзе, адсочвае сітуацыю ў курдскіх раёнах на захадзе Ірана).

    Элах Махамадзі прысудзілі 6 гадоў турэмнага зняволення «за супрацоўніцтва з варожай краінай ЗША», 5 гадоў — «за змову супраць бяспекі краіны» і год — «за прапаганду супраць бяспекі краіны».

    Аналагічныя фармулёўкі выкарыстаны ў абвіавачваннях да яе калежанкі. Нілафар Хамідзі прысудзілі 7 гадоў турэмнага зняволення «за супрацоўніцтва з варожай краінай ЗША», 5 гадоў — «за змову супраць бяспекі краіны» і год «за прапаганду супраць Ісламскай Рэспублікі Іран».

    Калі гэтыя прысуды будуць пакінутыя ў сіле ў апеляцыйным судзе, Элаха Махамадзі правядзе ў няволі 6 гадоў са свайго агульнага 12-гадовага тэрміну, а Нілафар Хамідзі — 7 гадоў са свайго агульнага 13-гадовага тэрміну.

    Акрамя таго, у якасці пакарання журналісткам таксама забаранілі ўдзельнічаць у палітычных партыях, групах або дзейнасці ў кіберпрасторы, сродках масавай інфармацыі і прэсе на два гады.

    Відавочна, што жорсткія прысуды — гэта помста за асвятленне пратэстаў у Іране. Нілафар Хамідзі адной з першых апублікавала фатаграфіі 22-гадовай Джыны Махса Аміні ў лякарні. А Элаха Махамадзі падрыхтавала справаздачу аб смерці дзяўчыны.

    Нагадаем, Джыну Махса Аміні арыштавала рэлігійная паліцыя за парушэнне ісламскага дрэс-кода ў верасні 2022 года. Улады па-ранейшаму сцвярджаюць, што памерла яна не ад пабояў, а ад раней невядомага захворвання. Пасля гэтага выпадку краіну скалыхнулі масавыя пратэсты. Яны працягваліся некалькі месяцаў.

    Чытайце яшчэ:

    У Іране пагражае смяротны прысуд любому, хто звяжацца з замежнымі СМІ

    БАЖ падпісаўся за вызваленне іранскай карыкатурысткі

    Першая цэль для ўзурпатараў. Тлумачым, для чаго грамадству незалежныя СМІ і чаму іх так не любяць аўтарытарныя рэжымы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці