2499

Дзясяткі людзей ахвяравалі сродкі на дапамогу сям’і Паўла Шарамета

23.07.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пасля абвяшчэння збору сродкаў на дапамогу сям’і загінулага журналіста праз офіс ГА “БАЖ” прайшлі дзясяткі людзей.

Далёка не ўсе яны – журналісты альбо грамадскія дзеячы, і далёка не ўсе жывуць у Мінску. Нехта ахвяруе грошы па просьбе знаёмых Паўла, якія з’ехалі за мяжу. Нехта проста прачытаў інфармацыю ў інтэрнэце і вырашыў такім чынам падтрымаць сваякоў загінулага ў іх бядзе.

Збор срокаў працягваўся і 23 ліпеня ў часе развітання з Паўлам.

Сабраную суму супрацоўнікі цэнтральнага офіса ГА “БАЖ” перадалі сябрам сям’і Паўла Шарамета, якія займаліся арганізацыяй пахавання.   

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!