Глыбока смуткуем. Памёр рэдактар “Газеты Слонімскай” Віктар Валадашчук. Абноўлена інфармацыя
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Гэтага не павінна было здарыцца…

На 62‑м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай “Газеты Слонімскай”, адзін з лідараў рэгіянальнага грамадска-палітычнага друку Беларусі Віктар Валадашчук.
Віктар Валадашчук многія гады кіраваў недзяржаўным выданнем, быў паплечнікам усіх незалежных журналістаў у Беларусі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў глыбока смуткуе разам з калегамі і сябрамі Віктара. Нам будзе вельмі не хапаць Вас…
Развітанне адбудзецца 27 чэрвеня ў Спаса-Праабражэнскім саборы ў Слоніме з 7–30 да 12.00, пасля чаго пачнецца адпяванне нябожчыка.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
         @bajmedia
                        @bajmedia