• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскі відэааператар Андрэй Толчын здымаў пачатак суду над палітвязнямі, але відэаматэрыялы забрала міліцыя

    Звыш шасці гадзін трымалі 24 чэрвеня ў Цэнтральным РАУС Гомеля відэааператара, сябра ГА "БАЖ" Андрэя Толчына.

    “Мяне не затрымлівалі, а літаральна ўзялі ў палон трое невядомых мужыкоў у цывільным. Яны падляцелі на сінім бусіку да прыпынку грамадскага транспарту “Фабрыка “8 Сакавіка”, дзе я стаяў з відэакамерай, чакаючы таксі. Закінулі мяне ў сярэдзіну так, што пабілі нагу да крыві, і адвезлі ў райаддзел міліцыі. Там я дазнаўся, што схапілі мяне амапаўцы. Трымалі ледзь не цэлы дзень і выпусцілі толькі а 18‑й гадзіне”, — паведаміў Андрэй Толчын карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    У Цэнтральным РАУС Гомеля ў Толчына, паводле яго слоў, забралі відэакамеру, мікрафон, асабісты тэлефон, бэдж журналіста-фрылансера з надпісам “Белсат”, а таксама флэш-карты. Міліцэйскія начальнікі доўга раіліся, што рабіць з затрыманым відэааператарам, вялі з ім гутаркі на розныя тэмы, але ніяк не маглі адказаць на простае пытанне Андрэя: “Што я парушыў?”.

    Урэшце ўчастковы Вячаслаў Грышчанкоў па загаду начальства склаў у дачыненні да Толчына адміністрацыйны пратакол нібыта за парушэнне заканадаўства аб СМІ (арт. 23.5 КаАП).

    Андрэй Толчын здымаў каля гомельскага СІЗА‑3 сваякоў палітвязняў Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, якіх разам з іншымі абвінавачанымі 24 чэрвеня пачалі судзіць у памяшканні ізалятара. Суд праходзіць ў закрытым рэжыме, палітвязняў абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варажнечы і перашкодзе дзейнасці ЦВК. Запісаў Толчын і каментар аднаго з дыпламатаў Еўрасаюза, якія прыехалі ў Гомель на суд.  Усе відэазапісы ў фрылансера забрала міліцыя.

    На здымку: Андрэй Толчын (архіўны).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці