5169

“Хіба гэта злачынства?”

27.11.2014 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Рэгуляванне Байнэту

Еўрапейскія журналісты ў Бруселі на знак салідарнасці паўтарылі фотасесію сваіх калег з Віцебска, якіх збіраюцца судзіць за “несанкцыянаваную акцыю”.


Фота з сайта e-f-j.eu

26 лістапада група сябраў Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) сфатаграфавалася з такімі самымі папяровымі клеткамі і птушкамі, якія трымалі ў руках віцебскія БАЖаўцы ў часе фотасесіі “Станем за журналістыку”. Удзельнікі брусельскай фотасесіі трымаюць у руках таблічкі з пытаннем “Хіба гэта злачынства?”

“Гэта зроблена дзеля таго, каб паказаць недарэчнасць міліцэйскіх абвінавачанняў”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце ЕФЖ. Арганізацыя нагадвае таксама пра сумесны ліст ГА “БАЖ” і ЕФЖ да віцебскіх уладаў з заклікам адмяніць выстаўленыя журналістам абвінавачанні.


Фотасесія віцебскіх калег напярэдадні 5 лістапада (фота з суполкі "Нашы ў горадзе")

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!