• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

    Рашэнне аб наданні БелаПАН  статусу "экстрэмісцкае фарміраванне" Камітэт дзяржаўнай бяспекі прыняў яшчэ 1 лістапада. Сайт ведамства аб гэтым нічога не паведаміў. Не было такіх навін і ў дзяржаўных СМІ.

    Агенцтва БелаПАН можна знайсці ў спісе экстрэмісцкіх фарміраванняў, апублікаваным на сайце МУС. 

    18 жніўня сілавікі правялі ператрус у некалькіх журналістаў БелаПАН. Затрымалі галоўнага рэдактара Ірыну Леўшыну, бухгалтара Кацярыну Боеву і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава. Іх падазраюць ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных часткай першай артыкула 342 («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

    Акрамя таго, у ходзе расследавання была праведзена падатковая праверка дзейнасці агенцтва і выяўлена парушэнне падатковага заканадаўства. БелаПАН абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, урон — каля 30 тысяч еўра.

    На дадзены момант пад вартай у якасці падазраваных знаходзяцца дырэктар і галоўрэд Ірына Леўшына і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў, а бухгалтара Кацярыну Боеву адпусцілі пад абавязацельства аб яўцы.

    Вядома, што Следчы камітэт завёщ крымінальную справу па ч. 2 арт 243 КК — ухіленне ад выплаты падаткаў. Акрамя таго, у абвінавачанні фігуруе раней затрыманы за фінансаванне пратэстаў і дзяржздраду журналіст Андрэй Аляксандраў, які раней аказваў кансультацыйныя паслугі БелаПАН.

    Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН было заснавана восенню 1991 года. Заснавальнікам агенцтва быў вядомы беларускі журналіст Алесь Ліпай. Заснавальнік БелаПАН пайшоў з жыцця ў жніўні 2018 года пасля цяжкай хваробы. На жаль, апошнія месяцы жыцця журналіста былі азмрочаныя ціскам на агенцтва і на яго самога з боку беларускіх уладаў. У чэрвені 2018 года супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа, яго спрабавалі абвінаваціць у нявыплаце падаткаў, а ў жніўні пачалася так званая “справа БелТА” — калі беларускія СМІ (Тут бай, БелаПАН і іншыя) абвінавацілі ў “крадзяжы” пароляў ад падпіскі дзяржагенцтва БелТА .

    Гэта ўжо другое СМІ, якое атрымала статус экстрэмісцкага фарміравання. Раней у адпаведны спіс патрапілі інтэрнэт-рэсурсы беларускамоўнага польскага тэлеканала Белсат.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці