1726

Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання»

18.11.2021 Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

 БелаПАН улады прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем" 1 лістапада.

Галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і экс-дырэктара кампаніі Дзмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання», паведамляе "Радыё Свабода".

Спачатку Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава затрымлівалі за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Потым іх абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў. Цяпер — «экстрэмізм».

За «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» пагражае пазбаўленне волі да 7 гадоў.

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

Бывшему и нынешнему директорам БелаПАН предъявили обвинения

18 жніўня сілавікі правялі ператрус у некалькіх журналістаў БелаПАН. Затрымалі галоўнага рэдактара Ірыну Леўшыну, бухгалтара Кацярыну Боеву і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава. Іх падазраюць ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных часткай першай артыкула 342 («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Акрамя таго, у ходзе расследавання была праведзена падатковая праверка дзейнасці агенцтва і выяўлена парушэнне падатковага заканадаўства. БелаПАН абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, урон — каля 30 тысяч еўра.

На дадзены момант пад вартай у якасці падазраваных знаходзяцца дырэктар і галоўрэд Ірына Леўшына і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў, а бухгалтара Кацярыну Боеву адпусцілі пад абавязацельства аб яўцы.

Вядома, што Следчы камітэт завёщ крымінальную справу па ч. 2 арт 243 КК — ухіленне ад выплаты падаткаў. Акрамя таго, у абвінавачанні фігуруе раней затрыманы за фінансаванне пратэстаў і дзяржздраду журналіст Андрэй Аляксандраў, які раней аказваў кансультацыйныя паслугі БелаПАН.

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН было заснавана восенню 1991 года. Заснавальнікам агенцтва быў вядомы беларускі журналіст Алесь Ліпай. Заснавальнік БелаПАН пайшоў з жыцця ў жніўні 2018 года пасля цяжкай хваробы. На жаль, апошнія месяцы жыцця журналіста былі азмрочаныя ціскам на агенцтва і на яго самога з боку беларускіх уладаў. У чэрвені 2018 года супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа, яго спрабавалі абвінаваціць у нявыплаце падаткаў, а ў жніўні пачалася так званая "справа БелТА" — калі беларускія СМІ (Тут бай, БелаПАН і іншыя) абвінавацілі ў "крадзяжы" пароляў ад падпіскі дзяржагенцтва БелТА .

Гэта ўжо другое СМІ, якое атрымала статус экстрэмісцкага фарміравання. Раней у адпаведны спіс патрапілі інтэрнэт-рэсурсы беларускамоўнага польскага тэлеканала Белсат.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!