• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каля паўмільёна рублёў атрымалі гомельскія прапагандысты на абсталяванне за апошнія тры месяцы

    Судзячы па звестках на сайце дзяржзакупак, больш за ўсё сродкаў, 400 тысяч, атрымала Гомельскае гарадское радыё, адкуль звольнілі па палітычных прычынах двух радыёвядоўцаў

    Сярод атрымальнікаў бюджэтных сродкаў – КУП “Гомельскае гарадское радыё”, гарадская газета “Гомельскія ведамасці” і раённыя газеты.

    На сайце дзяржзакупак размешчаліся планы выдаткаў большасці дзяржаўных СМІ Гомельшчыны на абсталяванне. Сума бюджэтых сродкаў і сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў са жніўня па кастрычнік склала 465 250 беларускіх рублёў. Гэта больш за 186 тысяч долараў.

    Больш за ўсё сродкаў, 400 тысяч, атрымала Гомельскае гарадское радыё. За гэтыя грошы дзяржаўнае радыё збіраецца набыць, напрыклад, адну мікшэрную кансоль за 82860 рублёў, адну камеру студыйную за 63 тысячы рублёў і іншыя віды абсталявання. Менавіта адсюль у пачатку кастрычніка звольнілі двух радыёвядоўцаў за падтрымку пратэстоўцаў у 2020 годзе.

    Сярод атрымальнікаў бюджэтных сродкаў і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў – раённыя газеты. Cярод іх – “Калінкавіцкія навіны”, якія збіраюцца за 6000 рублёў набыць лічбавую фотакамеру. Адзін з апошніх прапагандысцкіх матэрыялаў дадзенай раёнкі, размешчаны ў калонцы галоўнага рэдактара, — пра тое, як два гады таму Беларусь перажыла спроба каляровай рэвалюцыі і што Захаду патрэбны ўзброены канфлікт у Беларусі. А яшчэ ў гэтым жа артыкуле галоўны рэдактар Алена Лешчанок параўноўвае апанентаў улады з паліцаямі і памагатымі нацыстаў падчас ІІ Сусветнай вайны.

    Набыць адну фотакамеру збіраюцца і “Светлагорскія навіны”. Але ад бюджэтных сродкаў і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў яны атрымаюць 4 тысячы рублёў, астатнюю розніцу плануюць пакрыць за кошт сваіх сродкаў. “Светлагорскія навіны” таксама не грэбуюць прапагандысцкімі матэрыяламі.

    З нядаўняга – матэрыял пад назвай “Скатывающиеся в яму экстремизма” – пра аапазіцыйную арганізацыю былых сілавікоў, Офіс Святланы Ціханоўскай, замежныя гранты, групу тэрарыстаў і заклікі да грамадзян “быць пільнымі”.

    Газета “Хойникские новости” збіраецца набыць адзін кампутар у зборцы за 6 тысяч рублёў. На днях дзяржаўнае выданне надрукавала матэрыял пад назвай “А цяпер толькі факты”, дзе апраўдвацца, што ніякія дронаў-камікадзэ з адселеных хойніцкіх вёсак не стартавалі.

    Практычна палова дзяржаўных СМІ Гомельшчыны на дадзены момант атрымалі сродкі на набыццё апаратуры.

    Чытайце яшчэ:

    8 гадоў зняволення: вынеслі прысуд журналісту-расследавальніку Сяргею Сацуку

    Прэс-сакратара A1 асудзілі за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання», якога не існавала

    Улады прызналі «экстрэмісцкімі» дзве кнігі выдавецтва «Янушкевіч»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці