• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Кашы можа есці і не скардзіцца» — што вядома пра дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых

    З ліпеня 2023 году дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых трымаюць у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Вядома, што палітвязень працуе на сартаванні поліэтыленавых гранул, а ў вольны час чытае шмат філасофскай і гістарычнай літаратуры.

    Падрабязнасьці сталі вядомыя ад жонкі Канстанціна Натальлі.

    «Пра ўмовы ў калёніі піша, што нармальныя, але думаю, што такія самыя, як і ў іншых палітвязьняў. У вольны час чытае, аднак вольнага часу ў іх там няшмат. Лісты даходзяць яму толькі ад бліжэйшых сваякоў, і ад яго тое самае. Званіць з калёніі яшчэ яму не дазволілі ніводнага разу», — расказала Натальля.

    Канстанціну Залатых 54 гады. У калёніі ён працуе на сартаваньні поліэтылену. Вось што ягонай жонцы вядома пра гэтую працу:

    «Яны там уручную перабіраюць поліэтыленавыя гранулы, зь якіх потым робяць плёнку. Напісаў, што ёсьць добрыя гранулы, а ёсьць непрыдатныя, вось іх трэба аддзяліць. Наколькі гэта цяжкая і шкодная праца, ня ведаю, але, як сказала адна жонка вязьня, яны „працуюць папялушкамі“».

    Паводле Натальлі Залатых, яе муж і ў калёніі знаходзіць магчымасьць займацца сур’ёзнымі кнігамі.

    «Чытае, напрыклад, „Гісторыю заходняй філязофіі“ Бэртрана Расэла, „Мастацтва вайны“ Сунь Цзы. Чытае і кнігі па-ангельску. Вельмі любіць гісторыю, асабліва ваенную, тэорыю палітыкі і эканомікі, філязофію. Некаторыя кнігі, якія яго цікавяць, замаўляе праз кнігарню і потым чакае, пакуль прыйдуць», — расказала Натальля Залатых.

    Жонцы палітвязьня невядома, ці займаецца ён у калёніі спортам.

    «Наколькі ведаю, палітычных не бяруць у спартовыя гульні, не дазволена. Але ня скардзіўся на стому, піша, што здаровы. Ён увогуле піша вельмі бадзёрыя лісты і адносна харчаваньня ня скардзіцца. Ён у мінулым чалавек вайсковы, таму кашы можа есьці і не наракае. Піша, што і рыбу даюць, і мяса, а на вячэру звычайна смажаная „варонка“ — падсмажаная вараная каўбаса. Яшчэ ў яго ёсьць „атаварка“ — можна ў краме набыць нешта дадатковае, але не на 222 рублі, як ва ўсіх, а толькі на 74 рублі».

    • Канстанціна Залатых арыштавалі ў траўні 2022 году. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА ў Жодзіне, потым у «Валадарцы». У сакавіку 2023 году Менскі гарадзкі суд у закрытым паседжаньні прызнаў дырэктара газэты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, уключна з абразай Лукашэнкі і распальваньнем сацыяльнай ды іншай варажнечы і прысудзіў яму 4 гады зьняволеньня. Сваёй віны Канстанцін Залатых не прызнаў. Беларускія праваабаронцы прызналі журналіста палітвязьнем.

    • Паводле прысуду Канстанцін Залатых мае выйсьці на волю ў 2025 годзе.

    Чытайце яшчэ:

    Магілёўскае дзяржтэлебачанне выпусціла перадачу «Мордой в пол» — пра «экстрэмісцкія фармаванні» 6TV Bielarus і «Магілёў. Меdia»

    Магілёўскі журналіст Сяргей Антонаў мусіў выехаць за мяжу пасля допытаў у КДБ

    Навіны з‑за кратаў: што вядома пра журналіста году Аляксандра Манцэвіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці