693

Медыяменеджар Навоша: "У кожнага, хто выказаўся супраць крадзяжу выбараў, будуць адбіраць, што змогуць"

28.09.2022 Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь

"На маю кватэру ўжо накладзены арышт", —  заявіў у пісьмовым каментары @pozirkonline медыяменеджар і сузаснавальнік "Трыбуны" Дзмітрый Навоша, які знаходзіцца за мяжой.

Медыяменеджар Дзмітрый Навоша упэўнены, што "да апошняга дня лукашызму" беларускія ўлады "будуць са знарочыстым чвяканнем жэрці людзей — каб трымаць астатніх у страху і пакоры". Кажа, што вінаватым па выстаўленых абвінавачваннях сябе не лічыць.

"Я жыву поўным жыццём і працую ў вольным свеце, дзе прыгаворы лукашысцкіх судоў нікога не цікавяць", — адзначыў Навоша. 

Ён разлічвае у выпадку страты беларускага грамадзянства на дапамогу цывілізаваных краінаў, кватэру на радзіме "шкада, але яна вернецца разам з вяртаннем у Беларусь свабоды".

Чытайце яшчэ:

«Для нас як нацыі важна пашыраць сваю прысутнасць». Ірэна Кацяловіч — пра запрашэнне ў журы кінапрэміі «Залаты глобус»

Трымаюцца бадзёра, не губляюць надзеі: сабралі навіны ад калег-палітвязняў

Гомельскага журналіста і краязнаўца Яўгена Меркіса перавялі ў СІЗА

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!