• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мілкавіта» супраць Юрася Карманава: пачаўся працэс за расследаванне аб радыеактыўным малацэ

    У красавіку журналіст агенцтва Асашыэйтэд Прэс Юрась Карманаў набыў малако ў фермера з Хойніцкага раёна. Аналіз малака ў Мінскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі паказаў, што дапушчальныя нормы колькасьці радыеактыўнага стронцыю перавышаныя ў 10 разоў. Але ж аналіз быў, ды не той, як высветлілася пазней.

    Журналіст Юрась Карманаў

    Аб чым шум?

    Артыкул журналіста, прысвечаны гэтай гісторыі, шырока разышоўся ў СМІ. А гомельская кампанія «Мілкавіта», якая займаецца вытворчасцю малочнай прадукцыі, падала на Юрася Карманава ў суд, бо той артыкул «нанёс шкоду дзелавой рэпутацыі кампаніі». «Мілкавіта» закупляе малако ў мясцовых фермераў і вялікую колькасць сваёй прадукцыі экспартуе ў Расію.

    У сваю чаргу цэнтр гігіены і эпідэміялогіі заявіў, што на стронцый праверка малака не праводзілася: па-першае, для гэтага не хапіла б аб’ёму малака, што прынёс Карманаў, а па-другое, аналізы на стронцый робяцца даўжэй.

    Але ж журналіст мае даведку, якую яму выдалі пасля аналізу малака. І паказчыкі стронцыю там ёсць.

    Тая самая даведка, у якой перавышаныя паказчыкі стронцыю (другі радок знізу)

    У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі тое назвалі выпадковасцю — камп’ютар проста ўпісаў лічбы ў даведку, бо павінен быў запоўніць радок. Аднак пра канкрэтныя паказчыкі гаворка ісці не можа, бо малако даследавалі радыеметрычным метадам, а на стронцый правяраюць спектраграфічным.

    А што тычыцца даведкі, якую прад’яўляў Карманаў, то ў ёй ідзе гаворка пра аналізы малака на цэзій-137. І гэтыя паказчыкі, згодна з даведкай, у норме, падкрэслілі ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

    Далучыўся да справы і першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч. Ён таксама заявіў, што стронцыю ў малацэ быць не можа, назваўшы артыкул Карманава дэзінфармацыяй.

    Разглядаць працэс павінны былі ў судзе Маскоўскага раёна, але пазней справу перадалі ў эканамічны суд Мінска.

    22 лістапада прайшло падрыхтоўчае пасяджэнне па справе. У падрыхтоўчым пасяджэнні высвятляюцца пазіцыі бакоў і колькасць доказаў па справе.

    Справу разглядае суддзя Тацяна Сапега.

    «Мілкавіту» прадстаўляе наняты адвакат Кірыл Бізунок. Ад самога прадпрыемства на працэс ніхто не прыйшоў. Даваць якія-небудзь каментары па справе Бізунок адмовіўся.

    Асноўнае патрабаванне «Мілкавіты» — абвяржэнне інфармацыі пра той стронцый. Грошай ад Карманава не патрабуюць. Суд просяць прызнаць інфармацыю ў артыкуле «Асашыэйтэд прэс» несапраўднай. Таксама «Мілкавіта» хоча, каб Карманаў апублікаваў на сайце «Асашыэйтэд прэс» абвяржэнне.

    Судзіцца будуць доўга

    Свае хадайніцтвы прадаставіў і адказчык. Карманаў папрасіў адкласці разгляд справы, бо на пасяджэнне не змог трапіць яго адвакат Сяргей Зікрацкі. Адвакат ад «Мілкавіты» з гэтым не пагадзіўся. Суддзя Сапега вырашыла, што падрыхтоўчае пасяджэнне можа прайсці і без Зікрацкага. Праўда, Карманаў падстрахаваўся і запрасіў на працэс іншага адваката, Вольгу Залескую.

    Залеская заявіла, што разам з журналістам адказваць па справе павінна і кампанія Асашыэйтэд прэс, бо інфармацыю на сайце размяшчала менавіта інфармагенцтва, а не ўласнаручна Юрась Карманаў.

    Усе патрабаванні Карманаву даслалі поштай, падкрэсліў адвакат «Мілкавіты». Але ж, у сваю чаргу, журналіст заявіў, што нічога не атрымліваў — і зноў папрасіў адкласці пасяджэнне.

    Разглядаць хадайніцтвы суд будзе некалькі дзён. Пасяджэнне працягнецца 28 лістапада а палове на 12 гадзіну.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці