296

Must have: курс для пачаткоўцаў у журналістыцы ад IFAE (дэдлайн — 15 лютага)

08.02.2024 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых IFAE запрашае журналістаў-пачаткоўцаў і блогераў на адукацыйны курс Must have. Заняткі пачынаюцца 20 лютага.

Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне курса, а таксама запрашэнне у Школу журналістыкі, якая пройдзе афлайн у пачатку лета бягучага года.

Пасля сканчэння курса вы будзеце ведаць:

  • Як хутка і якасна пісаць навіны.

  • Як знайсці тэму, а таксама герояў для сваіх гісторый.

  • Як зрабіць інтэрв’ю і рэпартаж, якія не пакінуць абыякавым чытача ці гледача.

  • Каму можна прапанаваць свае матэрыялы і як шукаць працу ў медыя.

  • Чым журналістыка адрозніваецца ад прапаганды і як не даць сябе падмануць.

  • Як працаваць на «мінным полі», калі ўсё навокал абвяшчаюць «экстрэмізмам».

  • Як візуалізаваць свой матэрыял пры дапамозе фота, відэа і інфаграфікі.

Калі: з 20 лютага па 26 сакавіка 2024 года, пачатак заняткаў — 19.00 па Мінску.

Дзе: анлайн на дыстанцыйнай навучальнай платформе.

Спікеры: журналісткі і медыяэксперткі Зоя Хруцкая, Ірына Чарняўка, Адар’я Гуштын.

Больш інфармацыі пра курс — па спасылцы

Заяўкі на ўдзел у курсе прымаюцца да 15 лютага.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!