• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг у Беластоку «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы» (рэгістрацыя да 20 траўня)

    Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Польшчы і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права, — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы».

    Фота: John Diez для Pexels.com

    Падчас сустрэчы будзем разглядаць простыя і практычныя пытанні:

    • дзе праходзіць мяжа паміж грамадскім інтарэсам і правам на прыватнасць;
    • як законна публікаваць фота і як не сутыкнуцца з іскамі за дыфамацыю;
    • якія прававыя нормы трэба ведаць пра выкарыстанне штучнага інтэлекту ў журналістыцы;
    • як правільна працаваць з персанальнымі дадзенымі;
    • як менавіта ў Польшчы рэгулюецца стварэнне і распаўсюд журналісцкага кантэнту: досвед беларускіх медыя.

    Асобна пагаворым пра стандарты Рады Еўропы па свабодзе слова.

    Удзельнікі атрымаюць не толькі тэарэтычныя веды, але і папрактыкуюцца на рэальных кейсах, як ацэньваць рызыкі, аргументаваць свае рашэнні і пазбягаць парушэнняў.

    Даты: 29–30 траўня 2026 года
    Месца: Беласток
    Для каго: беларускія журналісты і рэдактары медыя, якія працуюць у Польшчы

    Мэта трэнінгу — дапамагчы беларускім журналістам у Польшчы працаваць больш бяспечна і ўпэўнена.

    Для ўдзелу неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Калі засталіся пытанні, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.