Серыя вэбінараў пра ўплыў СМІ ў выгнанні (дэдлайн — 24 траўня)
JX Fund запрашае прадстаўнікоў незалежных СМІ ў выгнанні з усяго свету абмеркаваць канцэпцыі ўплыву і карысныя метады яго вымярэння і прэзентацыі.

Фота: pexels.com
Як вы бачыце свой уплыў? Як вы яго вымяраеце з улікам заблакаваных каналаў распаўсюджвання, VPN і запалоханай аўдыторыі? Што яшчэ з’яўляецца паказчыкам, акрамя метрык ахопу? Як вы тлумачыце свой уплыў донарам зразумела, ясна і пераканаўча?
Восем вэбінараў будуць праходзіць кожны чацвер з 16:00 да 17:15 па цэнтральнаеўрапейскім часе ў чэрвені і ліпені 2026 года:
- 11.06; 18.06; 25.06; 2.07; 9.07; 16.07; 23.07; 30.07. Дадатковыя даты могуць быць арганізаваны па запыце.
Праграма прадугледжвае сустрэчы з экспертамі, а таксама магчымасці для дыскусій з журналістамі ў выгнанні з іншых рэгіёнаў.
Дэдлайн — 24 мая 2026 года, 23:00 (CET).
Вэбінары будуць праходзіць на англійскай мове . Пераклад не прадугледжаны.
Звярніце ўвагу, што падача заяўкі не гарантуе ўдзелу, бо арганізатары пакідаюць за сабой права зрабіць канчатковы выбар.
@bajmedia