На Забегу незалежнасці ў Беластоку беларускія журналісты беглі з імёнамі зняволеных калег
Most
Галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч бег у цішотцы з прозвішчамі гродзенскіх журналістаў, якія сядзяць за кратамі. Гэта Анджэй Пачобут, Павел Мажэйка і Дзяніс Івашын.
— Сёння, на Дзень Незалежнасці Польшчы, мы з беларусамі Беластока закрывалі бегавы сезон, і я вырашыў зрабіць гэта прыгожа. Па-першае, устанавіў свой асабісты рэкорд на 10 кіламетраў, а па-другое — падтрымаў калег-журналістаў з Гродна, якія сёння сядзяць у турме ў Беларусі па надуманых прычынах. Я прабег у цішотцы з іх імёнамі. Веру, што хутка іх пабачым на волі. Журналіст — не злачынца. Жыве Беларусь!
Чытайце яшчэ:
Журналіста Сяргея Гардзіевіча дадалі ў спіс экстрымістаў
Акаўнт незалежнага выдання Media-Polesye ў Instagram прызнаны “экстрэмісцкім”
Асуджанага на 3 гады журналіста Алеся Любенчука перавялі ў СІЗА ў Жодзіна
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў