• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На загад міністра інфармацыі ў Беларусі заблакавалі сайт «Мой Брест»

    У Беларусі заблакавалі доступ карыстальнікаў да рэгіянальнага інфармацыйнага інтэрнэт-выдання «Мой Брест». Адпаведны загад выдаў 9 студзеня міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

    Падставай для блакавання сайта www.mybrest.by на тэрыторыі Беларусі стала нібыта выкрытыя Мінінфармам парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.

    У прыватнасці, паведамляецца пра наяўнасць гіперспасылкі на навіну, распаўсюд якой забаронены. Гаворка вядзецца пра спасылку на інтэрнэт-рэсурс belsat.eu, чыя інфармацыйная прадукцыя на падставе рашэння суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 27 ліпеня 2021 года прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    Пры гэтым  спасылка на публікацыю з сайта «Белсат» з’явілася на інтэрнэт-рэсурсе «Мой Брест» яшчэ ў 2017 годзе — за чатыры гады да таго, як кантэнт belsat.eu прызналі «экстрэмісцкім».      

    Інфармацыйны сайт «Мой Брест» быў створаны больш за дзесяць гадоў таму і распавядаў галоўным чынам пра навіны, падзеі і людзей, якія маюць дачыненне да Брэста і яго наваколля.

    Чытайце яшчэ:

    Хто тыя прапагандысты з тэлебачання, каму ўлады дзякуюць за інфармпалітыку?

    Больш за 25 украінскіх журналістаў знаходзяцца ў расійскім палоне

    Ва Украіне з’явілася «РокРадыёBY»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці