• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Нож у сьпіну». За «крынжавыя відэа» зь «Мінскай праўды» звольнілі зорку праўладнага Youtube

    Пра сваё звальненьне Алена Курхінен распавяла ў сацыяльных сетках. Паводле яе, гэта адбылося яшчэ 26 верасьня.

    Як сьцьвярджае Алена Курхінен, яе начальніца Ларыса Коршун сказала, што калі Курніхен не напіша заяву на звальненьне па дамове бакоў, яна зьвернецца ў суд з прычыны распаўсюджваньня Аленай яе асабістай перапіскі. Пры гэтым Курхінен пацьвярджае, што «сапраўды пары супрацоўнікаў з рэдакцыі „Мінскай праўды“ (якім давярала, зразумела!) скінула скрын яе паведамленьня».

    «Сутнасьць яе паведамленьня мне — каб я такія крынжовыя відэа здымала для свайго канала ў ютубе», — піша Курхінен пра начальніцу.

    Яна адзначае, што «проста ў шоку як хутка ўсё тады адбылося» і дадае, што «атрымала свайго роду нож у сьпіну».

    «Я, Курхінен Алена Васільеўна, са жніўня 2020 году актыўна падтрымлівала Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча, хадзіла на датэрміновыя выбары, пра што ёсьць відэа на маім канале ў ютубе, дэманстравала заўсёды актыўную грамадзянскую пазыцыю, па Менску па магчымасьці і ў сябе ва Ўруччы — езьдзіла на ровары, зразала бел-чырвона-белыя змагарскія стужкі, купляла балёнчыкі з фарбай — каб замазваць бчб сьцягі і надпісы, якія дыскрэдытуюць уладу Беларусі, здымала ўсё на відэа — якое ёсьць таксама на маім канале ў ютубе. (…)І зараз — працягваю актыўна падтрымліваць дзейную ўладу Беларусі», — піша пра сваю дзейнасьць і погляды сама Алена Курхінен.

    У паведамленьні яна абураецца тым, як яе начальніца «распараджаецца лёсамі людзей, прыбірае тых, хто чамусьці стаў нязручнымі».

    Адыёзная журналістка дзяржаўнай газэты «Мінская праўда» Алена Курхінен вядомая сваімі відэа з паездкамі па гарадах Беларусі, падчас якіх яна праводзіла апытаньні мясцовых жыхароў на розныя тэмы — ад стаўленьня да ўлады да «прапаганды ЛГБТ на Захадзе».

    Чытайце яшчэ:

    Олег Агеев: «Я спросил: «А какое преступление вы хотите раскрыть при помощи карты, изданной в Австро-Венгерской империи?»

    5 сутак зняволення: у Глыбокім судзілі фатографа Леаніда Юрыка

    Появилось видео с задержанными журналистами Александром Лычавко и Снежаной Инанец

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці