• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ператрусы па пяці адрасах. Падрабязнасці затрымання журналіста Яўгена Меркіса

    Гомельскага журналіста Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня ў межах крымінальнай справы. Пасля шэрагу ператрусаў Яўген знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3. Расказваем некаторыя дэталі гэтай справы.

    Пачаткова з’явілася інфармацыя, што журналіста вінавацяць у закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

    Аднак цяпер журналіста вінавацяць па частцы першай артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).

    Па гэтым артыкуле Меркісу пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Пад экстрэмісцкай дзейнасцю ў сучаснай Беларусі фактычна лічыцца журналісцкая праца. Рэдакцыі такіх выданняў, напрыклад, як «Наша Ніва», Радыё Свабода, Белсат, Еўрарадыё, прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі фармаваннямі.

    Верагодна, на Меркіса будуць заведзены крымінальная справы і па іншых артыкулах. Адвакат Меркіса знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

    Як стала вядома «Нашай Ніве, у межах гэтай крымінальнай справы

    сілавікі правялі не менш за 5 ператрусаў па розных адрасах. Ператрусы адбываліся 13 і 14 верасня. У здымную кватэру журналіста сілавікі прыходзілі двойчы. Прычым другі раз гэта адбылося ўжо пасля таго, як ягоныя рэчы былі вывезеныя з кватэры, а ў самім памяшканні знаходзіліся супрацоўнікі клінінгавай кампаніі. 

    Падчас ператрусу ў кватэры, дзе жыў Яўген, сілавікі забралі тэлефон, ноўтбук, камеры і іншую тэхніку. Лісты ад Меркіса пакуль нікому не прыходзілі.

    Чытайце яшчэ:

    Як выглядае пасля расійскага палону абаронца «Азоўсталі», чые фоты абляцелі свет. Знясілены і нязломны

    Наталья Лигачева: «Большое достижение, что во время войны Украина не превратилась в авторитарное государство»

    «Казаў, што будзе апошнім, хто выключыць святло ў аэрапорце». 7 фактаў пра палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці