• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадстаўнік СК Ерашэнкаў асабіста вырашыў не даваць інфармацыю “Газеце Слонімскай”

    Пасля публікацыі на сайце БАЖ нататкі “Газеце Слонімскай” адмовілі ў атрыманні інфармацыі ў райаддзеле Следчага камітэта”, галоўнаму рэдактару “ГС” Віктару Валадашчыку патэлефанаваў начальнік Слонімскага райаддзела Следчага камітэта Яўген Ерашэнкаў.

    Нагадаем, што ў нататцы аўтара ішла размова пра атрыманне ў розныя гады журналістамі “ГС” інфармацыі з крымінальнай хронікі ад слонімскіх сілавікоў ды нядаўнюю адмову ў атрыманні такой інфармацыі з боку Яўгена Ерашэнкава.

    Як зазначыў Віктар Валадашчук пасля размовы з галоўным следчым Слоніма, Яўген Ерашэнкаў сказаў, што не даваць інфармацыю журналісту “ГС” Таццяне Плахетка было яго асабістым рашэннем пасля перадруку на сайце артыкула  “Главный следователь страны построит дом в «Дроздах‑2», хотя уже получил льготный коттедж в Пинске”.

    “Я хачу, каб на тым самым сайце (маецца на ўвазе сайт ГА «БАЖ» — М.К.) напісалі, што не даваць вам больш інфармацыю — гэта быў мой асабісты пратэст на вашу публікацыю, хаця раней мы з вамі плённа супрацоўнічалі праз штотыднёвыя брыфінгы, на якія я запрашаў вашых журналістаў. А то цяпер мне тэлефануюць з пытаннямі з нашай прэсс-службы, з “Радыё Свабода…”, — цытуе следчага Віктар Валадашчук.

    Пра тое, як будзе ладзіцца супрацоўніцтва следчых органаў з газетай далей, канкрэтна начальнік райаддзела Следчага камітэта нічога не сказаў, зазначыў галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.