928

Праграма для журналістаў-расследавальнікаў у Германіі і Бельгіі (да 8 студзеня)

14.11.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Еўрапейская праграма сумеснай журналістыкі прапануе расследавальнікам прыняць удзел у семінары, які будзе складацца з двух частак. Ён пройдзе на поўначы Германіі і ў Бельгіі. Усе выдаткі бяруць на сябе арганізатары.

Для каго?

Праграма прадугледжвае ўдзел журналістаў з усяго свету і падыходзіць як для пачынаючых супрацоўнікаў медыя, так і для расследавальнікаў, у якіх ёсць вопыт сумеснай працы.

— Многія тэмы, якія прадстаўляюць грамадскі інтарэс, не абмяжоўваюцца адной ці двума краінамі: арганізаваная злачыннасць, праблемы міграцыі, эксплуатацыі працы або забруджванне навакольнага асяроддзя часта ахопліваюць некалькі дзяржаў, — падкрэсліваюць арганізатары. — Каб расследаваць глабальныя праблемы, патрабуюцца вялікія рэсурсы. Супрацоўніцтва дазваляе аб'ядноўваць сілы і экспертызу і сумесна аналізаваць факты і дадзеныя. Гэта дазволіць падзяліць нагрузку ў рамках расследавальніцкай кампаніі.

Які графік і змест?

Першая частка пройдзе 9-13 красавіка 2024 года на поўначы Германіі (каля Балтыйскага мора). Яе мэтамі заяўлены: знаёмства ўдзельнікаў праграмы, абмеркаванне гісторыяў і ідэй, фармаванне сумесных расследавальніцкіх груп, збор інфармацыі ад экспертаў.

Другая частка пройдзе 30 траўня — 2 чэрвеня 2024 года ў горадзе Мехелен (Бельгія). Там плануецца арганізаваць семінары, дыскусіі, дэбаты, а таксама працягнуць расследаванні, якія былі пачатыя раней.

Што трэба для ўдзельніцтва?

Удзельнікам семінара трэба падаць заяўку з ідэяй гісторыі, на аснове якой яны хацелі б супрацоўнічаць з іншымі стыпендыятамі на працягу праграмы (і за яе межамі). Даслаць яе неабходна праз сайт. Разглядаць кожную заяўку будзе журы з трох чальцоў.

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная 16 месцамі.

Які дэдлайн?

8 студзеня 2024 года. Паведаміць аб рашэнні арганізатары праграмы абяцаюць да пачатку лютага.

Кантакты для іншых пытанняў

Alfred Toepfer Stiftung F.V.S.

Mona Janning

Programme Director Society & Journalism

Georgsplatz 10

20099 Hamburg / Germany

janning@toepfer-stiftung.de

Phone: +49 40 33 402 87

www.toepfer-stiftung.de

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!