• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прапагандысты вінавацяць Насту Лойку ў «шпіянажы». Вось што яны разумеюць пад гэтым словам

    20 снежня «Беларусь Сегодня» выпусціла матэрыял пра «шпіёнскую сетку пад выглядам валанцёраў-праваабаронцаў». З яго становіцца зразумелым, у чым могуць абвінаваціць затрыманую праваабаронцу Насту Лойка. 

    Прапагандыстка Людміла Гладкая піша, што праваабарончая арганізацыя Human Con­stan­ta нібыта «збірала інфармацыю пра беларусаў і перадавала яе спецслужбам».

    «Доказамі» яна называе тое, што валанцёры арганізацыі вучыліся і стажыраваліся за мяжой, рыхтавалі аналітычныя матэрыялы з адкрытых судоў, былі назіральнікамі на выбарах, запісвалі паказанні пацярпелых падчас затрыманняў, дзяжурылі каля РУУС. 

    Лойку прапагандыстка абвінаваціла ў тым, што яна кансультавала людзей па прававых пытаннях, дапамагала рабіць дакументы. У віну ёй ставіцца і тое, што яна давала каментары замежным журналістам і беларускім незалежным СМІ.

    Гладкай не спадабалася тое, каму дапамагалі праваабаронцы.

    «Дык заступіцеся за людзей! За паралімпійцаў, якіх Захад пазбаўляе спаборніцтваў! Заступіцеся за дзяцей з цяжкімі захворваннямі, якія не могуць атрымаць лячэнне ў нашым санаторыі ў Літве! За змучаных бежанцаў заступіцеся. Тупніце, нарэшце, нагой супраць санкцый!» — абураецца прапагандыстка.

    Праваабарончая арганізацыя Human Con­stan­ta адрэагавала на абвінавачванні ў «шпіянажы». 

    «З самога свайго заснавання праваабарончая арганізацыя Human Con­stan­ta ажыццяўляла дзейнасць выключна мірнага і праваабарончага характару. Мы хочам падкрэсліць, што такая дзейнасць з’яўляецца правамернай і гарантаваная праваабаронцам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку Дэкларацыяй аб праваабаронцах, зацверджанай Генасамблеяй ААН 9 снежня 1998 года.

    У сувязі з гэтым, лічым, што ўсе абвінавачванні, якія прыводзяцца ў артыкуле, з’яўляюцца неабгрунтаванымі.

    Мы, як і раней, будзем працягваць сваю праваабарончую дзейнасць і далей адстойваць правы чалавека для кожнага(ай), а таксама патрабаваць спыніць усе спробы пераследу і ціску на беларускіх праваабаронцаў у сувязі з ажыццяўленнем імі прафесійнай дзейнасці».

    Нагадаем, што Наста Лойка знаходзіцца за кратамі з 28 кастрычніка. Ёй некалькі разоў прысуджалі суткі.

    Чытаць яшчэ:

    Кантэнт сацсетак мазырскага недзяржаўнага «Радыё Нэлі-Інфа» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Генпракуратура пакрыўдзілася на “пранкерства” Павука і пачала супраць блогера крымінальную справу

    Режиссерка Мара Тамкович снимет полнометражную картину о белорусских журналистках, освещавших протесты 2020 года

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці