1111

Рагачоўскага журналіста Дзяніса Дашкевіча ўсё ж пакаралі за фота польскага прэзідэнта на фоне сцяга польска-вянгерскай дружбы

30.08.2023 Крыніца: Флагшток

Суддзя рагачоўскага раённага суда Ірына Зыль прызнала размяшчэнне гэтага фотаздымка і двух іншых фота з нацыянальнай сімволікай Беларусі на інфармацыйным рэсурсе Рагачоў Анлайн правапарушэннем, піша  «Флагшток».

Па "эсктрэмісцкім" артыкуле 19.11 ч. 1 судзя прызначыла Дашкевічу 740 рублёў штрафу і канфіскацыю "прадмета правапарушэння". 

Журналіста судзілі завочна, бо ён знаходзіцца не ў Беларусі.

Нагадаем, што Дзяніс Дашкевіч для ілюстрацыі навіны ў сацсетках размясціў фота польскага прэзідэнта на фоне сцяга, які выкарыстоўваўся на мерапрыемствах польска-венгерскага сяброўства ў 2016 годзе.

Участковы міліцыянер Рагачоўскага РАУС Віталь Сімакоў убачыў у спалучэнні сумешчаных сцягоў Венгрыі і Польшчы колеры нацыянальнага сцяга Беларусі і склаў пратакол па артыкуле 19.11.

Чытайце яшчэ: 

«Уникальная операция пропаганды». Фильм ОНТ про Андрея Поротникова — набор противоречий, провластных штампов и нарративов

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч выйшаў на волю

Подписка на «экстремистов». Что необходимо знать беларусам в Беларуси (и тем, кто собирается пересекать границу)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!