502

Разгляд скаргі на вырак журналісту Меркісу 29 жніўня пройдзе ў закрытым рэжыме

23.08.2023 Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь

Суддзя Уладзімір Чаравач пачне працэс у 9:30, пазначана на партале электроннага судаводства.

30 траўня Гомельскі абласны суд прыгаварыў Яўгена Меркіса да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.

На наступны дзень Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай, у якой запатрабаваў ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць Меркіса і іншых зняволеных прадстаўнікоў медыя.

Журналіст быў затрыманы 13 верасня 2022 года, у яго кватэры прайшоў вобшук.

Чытайце яшчэ:

«Были слезы, кто-то забрал документы»: стало известно, куда распределили студентов журфака

Новае «экстрэмісцкае фармаванне» і «экстрэмісцкія матэрыялы». Што трапіла ў спіс на гэты раз?

«Ён мне нагадваў Маленькага прынца — вечнага вандроўніка, які шукаў схаваныя сэнсы рэчаў і ўласнага жыцця». Мікалаю Дзядку — 35

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!