• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сабраныя на Марафоне салідарнасці грошы пачалі размяркоўваць паміж профільнымі арганізацыямі

    Першыя пераводы сродкаў ужо атрымалі ініцыятывы Dissidentby, "Краіна для жыцця", BY_help і "Беларуская Рада культуры", паведаміла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова, піша pozirk.

    Паводле яе слоў, на дадзены момант ім накіравана 63,5 тыс. еўра. Па астатніх плацяжах «таксама ідзе працэс — рыхтуюцца і заключаюцца дагаворы, правяраюцца дакументы».

    Гэта адбываецца не хутка, адзначыла Гарбунова, таму што ўсё «павінна быць па законе». У прыватнасці, плацёжная сістэма Stripe «доўга правярала статус сродкаў, якія паступілі на рахункі».

    «Банк запытваў дадатковыя дакументы, каб выключыць «адмыванне грошай». Мы афармлялі дагаворы і правяралі ўсе дакументы ў адпаведнасці з літоўскім заканадаўствам», — адзначыла яна.

    Да, падчас і пасля марафону салідарнасці «Нам не ўсё роўна!» сабрана 574.406 эўра. Акцыя адбылася 28–30 ліпеня.

    Чытайце яшчэ:

    «У беларускіх медыя не прынята абараняць назву з дапамогай таварнага знака». Наколькі абгрунтаваныя прытэнзіі датычна нэймінгу?

    Віцебская тэлерадыёкампанія заснавала сваю прапагандысцкую праграму

    Фізічныя пагрозы, дэзінфармацыя, цэнзура. Шэсць сучасных выклікаў для медыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці