• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт «Прессбола» заблакавалі за архіўнае фота «нелаяльнага» футбаліста

    Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома прычына, на падставе якой Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу pressball.by.  

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 16 чэрвеня распаўсюдзіла заяву, што на падставе ведамаснага маніторынгу на прадмет «выканання нацынальнага заканадаўства аб СМІ» заблакаваны сайт спартыўнага выдання «Прессбол». Пры гэтым прычына такога рашэння не называлася.

    Выказвалася меркаванне, што падставай мог стаць узлом незадоўга да таго афіцыйнай інтэрнэт-старонкі, адказнасць за які ўзялі на сябе «кіберпартызаны». Там з’явіліся выявы з нацыянальнай бел-чырвона-белай сімволікай і лозунгі «За свабодную прэсу і вольную Беларусь», «Свабода слова будзе жыць у вольнай Беларусі!» і г. д. Сайт перастаў адчыняцца, аднак ужо на наступны дзень ён запрацаваў у звыклым рэжыме.

    Насамрэч, як даведалася Беларуская асацыяцыя журналістаў, прычынай блакавання стаў «палітычны» недагляд кагосці з тэхнічных супрацоўнікаў рэдакцыі.

    У прыватнасці, у навіне пра пляжны футбол быў размешчаны архіўны фотаздымак удзельнікаў нацыянальнай зборнай, сярод якіх фігураваў гулец з «чорнага спісу» Міністэрства спорту. Менавіта «тыражаванне» нелаяльнага футбаліста і паслужыла нагодай для таго, каб забаніць увесь рэсурс.

    «Прессбол» — старэйшае незалежнае беларускае спартыўнае выданне з больш чым 30-гадовай гісторыяй. На фоне драматычных падзей 2020-га  газета апублікавала адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў.

    Выразная грамадзянская пазіцыя стала падставай да кадравых ратацый, у выніку Беларуская федэрацыя футбола як галоўны акцыянер дамаглася змены галоўнага рэдактара на былога карэспандэнта дзяржаўнага тэлеканала АНТ Сяргея Лісічкіна. Нягледзячы на тое, што журналіст не меў досведу адміністрацыйнай працы, рашэнне было ўхвалена ў абыход рэдакцыйнага калектыву.  

    У выніку тады практычна ўсе вядучыя супрацоўнікі пакінулі «Прессбол» на знак пратэсту супраць «захопу выдання».

    Чытайце яшчэ:

    Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў заблакавалі ў Расіі

    «Айфоны калег ускрылі спецыяльнай прыблудай на раз-два». Аповед журналістаў, чыю рэдакцыю знішчылі два месяцы таму

    Замглавы МВД Казакевич рассказал о методах борьбы с блогерами и журналистами

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці