4933

Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся ў Камісію па этыцы наконт матэрыялу Марыны Коктыш

09.03.2017 Крыніца: http://lit-bel.org

Сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» пасля шматлікіх зваротаў сяброў арганізацыі, абураных публікацыяй Марыны Коктыш «Саюз анёлаў і ворагаў» у «Народнай волі» №19 ад 7 сакавіка, звярнуўся са зваротам у Камісію па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У звароце між іншым адзначаецца, што ў згаданым артыкуле тэндэнцыйна асвятляецца правядзенне ХVII справаздачна-выбарчага З’езда ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», утрымліваецца скажэнне фактаў, маніпулятыўныя сцверджанні і ацэнкі, якія дыскрэдытуюць дзейнасць старэйшай прафесійнай творчай арганізацыі, абражаюць гонар і годнасць сотняў беларускіх літаратараў.

Пра вынікі разгляду справы ў Камісіі па этыцы БАЖ будзе паведамлена дадаткова.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!