5065

Штраф гомельскаму журналісту Кастусю Жукоўскаму - 30 базавых

20.01.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 23.5 КаАП

20 студзеня суд Кармянскага раёна Гомельскай вобласці (суддзя Андрэй Аўсейцаў) разгледзеў адміністрацыйную справу журналіста Кастуся Жукоўскага і пастанавіў аштрафаваць яго на 30 базавых велічыняў (6 мільёнаў 300 тысяс рублёў).

Жукоўскага звінавацілі ў парушэнні парадку вырабу прадукцыі СМІ (працу без акрэдытацыі на замежны СМІ) па арт. 22.9 КаАП.

Справа тычылася затрымання незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Аркадзя Малыша ў райцэнтры Карма 22 снежня 2015 года. Пра суд і Жукоўскі, і Малыш даведаліся з смс-паведамленняў. Як высветлілася, апошняга выклікалі толькі як сведку.

Нагадаем: інцыдэнт здарыўся падчас падрыхтоўкі журналістамі відэасюжэта пра праблемы з водазабеспячэннем у горадзе.

Ініцыявала затрыманне Таццяна Вяркеенка, часовая выканаўца абавязкаў начальніцы аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Кармянскага райвыканкама. Яна сцвярджала, што перад вядзеннем здымкаў трэба падаць пісьмовую заяўку ў ідэалагічны адзел, які будзе прымаць рашэнне.

У міліцыі ў Жукоўскага і Малыша праверылі дакументы, апыталі і адпусцілі. А праз некалькі дзён маёр міліцыі Уладзімір Марозаў склаў у дачыненні да Жукоўскага адміністрацыйны пратакол паводле арт. 22.9 КаАП.

У судзе 20 студзеня маёр Марозаў таксама прысутнічаў. Адвакат журналіста спрабаваў высветліць у міліцыянта, якім чынам той прыйшоў да высновы, што сюжэт для “Белсата” стварыў менавіта Жукоўскі. Як вынікала з адказаў, маёр не звяртаўся да тэлеканала «Белсат» ні з пытаннем пра аўтарства, ні з пытаннем пра спосаб атрымання гэтага відэаматэрыялу.

Такім чынам, сёлета паводле арт. 22.9 КаАП беларускіх журналістаў штрафавалі ўжо тройчы, прычым усе тры разы - у Гомельскай вобласці.

14 студзеня Калінкавіцкі раённы суд аштрафаваў Кастуся Жукоўскага на 35 базавых велічыняў (7 мільёнаў 350 тысяч рублёў) за парушэнне арт. 22.9 КаАП.

13 студзеня паводле таго ж артыкула суд Гомельскага раёна аштрафаваў Ларысу Шчыракову на 22 базавыя велічыні (4 млн 620 тыс. рублёў).

Оштрафованный фрилансер: и дальше буду делать свое дело — пока не начнут расстреливать

ГА “БАЖ” звярнулася ў Адміністрацыю Прэзідэнта з нагоды пераследу журналістаў-фрылансераў

Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

Абгрунтаванне неправамернасці прыцягнення да адказнасці журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ

ЕФЖ адрэагавала на новую хвалю пераследу журналістаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!