1522

Старшыня ГА "БАЖ" удзельнічае ў Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

25.10.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Таліне 25 кастрычніка распачала працу Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Беларусь прадстаўляюць два дзясяткі асобаў, у тым ліку старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец.

Тэма канферэнцыі — "Рэальныя вынікі для людзей: перспектывы Усходняга партнёрства да 2020 года і надалей". канферэнцыя парводзіцца раз на два гады і з’яўляецца паралельным мерапрыемствам Саміта Усходняга партнёрства.

Сярод тэмаў, якія сёлета будуць абмяркоўваць, —  роля грамадзянскай супольнасці ў развіцці кампетэнтнасці сродкаў масавай інфармацыі і ў барацьбе з дэзінфармацыяй, урад і супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю, дэмакратычнае кіраванне, электронныя рашэнні ў рамках празрыстага кіравання.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!