• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сужэнцаў-журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку пакаралі “хатняй хіміяй”

    Суд Першамайскага раёна Мінска 13 студзеня агучыў фінальны вердыкт у дачыненні журналістаў Сняжаны Інанец і Аляксандра Лычаўкі. Абодвум прысудзілі абмежаванне волі паводле “народнага артыкула” 342 Крымінальнага кодэкса – удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Да таго яны больш за тры месяцы правялі за кратамі ў СІЗА.  

    Пракурор запытваў для Сняжаны Інанец 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (так званая “хатняя хімія”).

    Згодна з рашэннем суда, Сняжана Інанец мусіць адбыць 2 гады «хатняй хіміі», Аляксандр Лычаўка – 3 гады паводле аналагічнай санкцыі. 

    Пасля агалошвання судовага рашэння мужа і жонку вызвалілі з‑пад варты ў зале суда. Дакладнасць інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў пацвердзілі іх калегі.

    Таксама суразмоўцы службы маніторыгу БАЖ дадалі, што прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў вышэйшай інстанцыі. Да таго часу асуджаныя будуць абмежаваныя падпіскамі аб нявыездзе. 

    Сувязь з Аляксандрам Лычаўкам і Сняжанай Інанец знікла 6 кастрычніка 2022 года. А ўжо на наступны дзень у адным з тэлеграм-каналаў, блізкім да ГУБАЗіК (падраздзяленне МУС практычна цалкам сканцэнтравалася на барацьбе з іншадумствам) з’явілася “пакаяльнае відэа”.

    У кадры муж і жонка вымушана “празнаваліся”, што былі падпісаныя на “дэструктыўныя каналы”, а таксама ў жніўні 2020-га ўдзельнічалі ў некалькіх акцыях пратэсту. 

    Пасля гэтага абодва апынуліся ў сталічным СІЗА №1 паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — “арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў ці арганізацый пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства”.

    Санкцыя артыкула прадугледжвае арышт альбо абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў – як урэшце палічыць суддзя. Крымінальны артыкул нефармальна ўжо атрымаў назву “народнага”, паколькі на яго падставе прыцягнутыя да адказнасці (і працягваюць затрымлівацца) шматлікія апаненты цяперашніх беларускіх уладаў.

    Праваабарончая супольнасць прызнала зняволеных мужа і жонку палітычнымі вязнямі. У няволі журналісты дэманстравалі прыклад зайздроснай вытрымкі, а адзін з лістападаўскіх лістоў Сняжаны Інанец пра “Пішчалаўскі замак” стаў нагодай для шырокага цытавання ў незалежных медыях.   

    “Шмат чытаю. Ходзім на прагулкі, стараемся дыхаць восенню. Ну і сам па сабе старажытны замак ХІХ стагоддзя — тая яшчэ дзейная асоба. Гэта наогул дастаткова незвычайна — жыць у замку. Яшчэ і разам з мужам. Наступны раз буду фармуляваць жаданні больш асцярожна”, — тонка паіранізавала аўтарка.

    Да арышту Аляксандр Лычаўка супрацоўнічаў з выданнем The Vil­lage, спецыялізаваўся на краязнаўчай журналістыцы. Сняжана Інанец раней была ў камандзе інфармацыйнага партала Tut.by, а пасля яго разгрому ўладамі працавала ў рэдакцыі інтэрнэт-рэсурса Onlin­er.

    Чытайце яшчэ:

    Президент “Радио Свобода” Джейми Флай: “Мы вернемся в Минск и снова откроем там бюро. Это вопрос времени”

    Дзень абаронцаў айчыны. Калі прага да свабоды перамагае

    TUT.BY: как появилось и как было разгромлено главное медиа в Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці