• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Святога нічога». У беларускай медыяпрасторы з’явіўся новы гумарыстычны падкаст

    Канцэпт шоу просты: удзельні_цы «Святога нічога» выпуск за выпускам намацваюць карані і трэнды беларускай ідэнтычнасці, шчыра размаўляючы пра ўсё на свеце — ад побытавых звычак да ўзаемаадносінаў з уласным целам.

    Да вядучай — журналісткі Марыі Пархімчык — завітваюць людзі, якім ёсць што распавесці па канкрэтных тэмах.

    • На якім кантэнце раслі беларус_кі часоў незалежнасці рэспублікі?

    • Як школа ўплывала на іх разуменне сябе і свету?

    • Чым адметны беларускі дэйтынг?

    • Як беларус_кі тусуюцца?

    • Што лічаць класным і да чаго імкнуцца?

    • Ці любяць сябе і свае целы?

    • Пра якія адносіны мараць і чаму прагнуць (або не) шлюба?

    У першым эпізодзе, прысвечаным медыя 1990–2000‑х два пакаленні сышліся ў абмеркаванні вінегрэта, якім частаваў нас тэлевізар ды ютуб. Тут табе і «Тату», і Паца-Ваца, і Каця Лель без зубоў, і рэаліці-шоу з порна-мадэллю, і «Твін Пікс», і нечаканыя парады псіхалагіні на моладзевым шоу.

    У другім эпізодзе абмеркавалі феномен беларускай школы, дзе чалавека можа чакаць радыкальна розны досвед: ад адзіноты і булінгу да поўнага прыняцця асабістасці.

    «Святога нічога» — гэта аўдыяшоу, дзе шчыра гавораць на тэмы, блізкія ўсім, без аглядкі на аўтарытэтныя меркаванні ці «бясспрэчныя ісціны». Тут абмяркоўваюць жыццё ў Беларусі на асабістых прыкладах і кажуць пра розныя з’явічшы без упрыгожванняў, «як ёсць». Гэта бывае весела, а бывае — зусім не. Удзельні_цы шоу спрабуюць асэнсаваць досвед сталення, пошукаў сябе і намаганняў «жыць дарослае жыццё» ў складаных знешніх абставінах, якія Беларусь прапанавала ўсе гады яе крохкай незалежнасці. Слухач_кі могуць пачуць тут нешта сугучнае ўласным думкам, а могуць знайсці падставы для таго, каб пакінуць дыскусійны каментар.

    Паводле прэс-рэліза

    Чытайце яшчэ:

    Ва Украіне з’явілася «РокРадыёBY»

    Шмат відэапраектаў, новыя сайты і інтэрнэт-кнігарня. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў другой палове 2023-га

    На загад міністра інфармацыі ў Беларусі заблакавалі сайт «Мой Брест»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці