У Анатоля Лябедзькі на мяжы забралі кнігі
11 мая 2015
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пры вяртанні з Літвы беларускія мытнікі агледзелі аўтамабіль старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і забралі на экспертызу 38 асобнікаў яго кнігі “108 дзён і начэй у засценках КДБ”.
Інцыдэнт адбыўся 9 мая на памежным пераходзе Каменны Лог. Падставай для правядзення пільнага агляду з’явіліся партыйныя матэрыялы, заўважаныя памежнікамі ў аўтамабілі. Складзены “акт адбору проб і ўзораў”.
Па словах мытнікаў, забраныя кнігі накіруюць на спецыяльную экспертызу з мэтай вызначыць, ці няма ў выданні праяваў экстрэмізму.
Кніга “108 дзён і начэй у засценках КДБ” – дзённік палітыка, дзе апісваецца кожны дзень яго знаходжання ва ўнутранай турме КДБ пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Экстрэмісцкімі фарміраваннямі» прызналі «DW Беларусь» і «UDF — новости Беларуси»
29.04.2024
«Я не хачу працаваць!» Рэдакцыя Сенненскай раёнкі выкладае ролікі з такімі прызнаннямі
24.10.2023
Мінінфарм папоўніў «экстрэмісцкі спіс». У ім — беларускія і ўкраінскія інфармацыйныя рэсурсы
27.09.2024
Абноўлены «Белсат» можа спыніць вяшчанне праз спадарожнік
15.07.2024