У Беларусі з’явіцца дзяржаўная ўзнагарода для супрацоўнікаў СМІ
Новае ганаровае званне «Заслужаны работнік сродкаў масавай інфармацыі» прапануюць увесці ў Беларусі. Гэта прадугледжана зменамі ў закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Законапраект быў прыняты ў другім чытанні на сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 29 лістапада 2023 года.
Ганаровае званне плануюць даваць тым, хто працуе ў медыясферы больш за 15 гадоў. Гэта «высокакваліфікаваныя работнікі юрыдычных асоб, якія маюць статус СМІ, дзяржаўных органаў і устаноў і іншыя асобы, якія вядуць дзейнасць у сферы масавай інфармацыі».
Ёсць і іншыя ўмовы. Званне можна атрымаць, калі ёсць «значныя заслугі ў развіцці дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, сродкаў масавай інфармацыі, павышэнні палітычнай культуры і сацыяльнай адказнасці грамадзян», паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
Чытайце яшчэ:
Ізгой, які знайшоў сябе ў прапагандзе. Гісторыя прапагандыста Андрэя Мукавозчыка
Провластные тролли в региональных пабликах: кто они?
«АнтыБелсат» ад дзяржаўных СМІ. Хто стварае ў Беларусі польскамоўную прапаганду