• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Івацэвічах быў ператрус у рэдактара сайта «Першы рэгіён» Паўла Дайліда

    Пасля ператрусу ў рэдакцыі і ў кватэры заснавальніка сайта "Першы рэгіён" Пятра Гузаеўскага міліцыянты прыйшлі да рэдактара сайта Паўла Дайліда.

    Дома ў Паўла Дайліда ператрус правялі таксама ў межах крымінальнай справы паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), распачатай у дачыненні карэспандэнта «Першага Рэгіёна» з Драгічына Сяргея Гардзіевіча. У выніку забралі мабільны тэлефон, а Дайліда пасля гэтага павезлі ў Івацэвіцкі РАУС.

    Дома заставалася без нагляду малалетняе дзіця. Да Паўла дадому прыехаў сябар, каб пабыць з дзіцём, пакуль журналіст у міліцыі.

    Праз некалькі гадзін Павел распавёў, што падчас вобшуку забралі толькі яго тэлефон, на які нават не ўсталяваны інтэрнэт. Верагодна,  міліцыянтаў цікавіла сім-карта.

    У Івацэвіцкім райаддзеле Следчага камітэта Паўла Дайліда апытвалі па справе Сяргея Гардзіевіча. Дайлід патлумачыў, что нічога не ведае, у выніку яго адпусцілі.

    Нагадаем, 24 снежня Паўла Дайліда выклікалі ў Івацэвіцкі РАУС для апытання наконт гісторыі з размаляваным плотам старшыні Івацэвіцкага райвыканкама. Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў ноч на 31 кастрычніка гэтага года, калі на чырвоным плоце службовага дома кіраўніка раёна хтосьці намаляваў белыя палосы.

    Пакуль Паўла Дайліда апытвалі ў РАУС, з яго акаўнта выдалілі групу ў Viber, дзе меркавана было апублікавана паведамленне, якое нібыта і змяшчала абразу прэзідэнта Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці