• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ізноў ператрус у Змітра Лупача. Гэтым разам у вясковай хаце

    Ператрус адбыўся 8 снежня. Пра вясковую хату сілавікі распытвалі сястру журналіста. Сам Зміцер Лупач знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

    Хата ў вёсцы Завараты Глыбоцкага раёна дасталася Змітру Лупачу ў спадчыну. Але журналіст, які ўжо два з паловай гады як пакінуў Беларусь, кажа, што і да таго бываў у ёй зрэдку. Тым не менш, сілавікі прыехалі туды шукаць камп’ютары ды іншую аргтэхніку.

    «У той хаце няма ніякіх камп’ютараў, хіба толькі старая мэбля і кнігі, якія я не забраў у сваю кватэру ў Глыбокім. Так што забіраць там не было чаго. Але пра гэтую хату адмыслова распытвалі маю сястру — яна пацікавілася ў следчых, які лёс маёй кватэры пасля апошняга ператрусу», — распавёў Зміцер Лупач.

    Ператрус у глыбоцкай кватэры журналіста адбыўся 6 снежня 2023 года. Сілавікі трапілі туды з дапамогай супрацоўнікаў МНС — іх выклікалі, каб узламаць дзверы. Пасля ператрусу кватэру апячаталі, і сястра журналіста ўстурбавалася, ці пакінулі яе надзейна замкнёнай. Высветлілася, што кватэра на замку, хоць застаецца пытанне, адкуль у сілавікоў знайшліся для гэтага ключы. Апячаталі жытло Змітра Лупача, як можна меркаваць па надпісах на пячатках, супрацоўнікі ГУБАЗіК.

    На якой падставе і з чыёй санкцыі сілавікі праводзяць ператрусы ў жыллёвых памяшканнях, што належаць журналісту, пакуль незразумела. Непасрэдна перад ад’ездам у ліпені 2021 года Змітра Лупача затрымлівалі на трое сутак у межах крымінальнай справы, распачатай за нібыта распальванне міжнацыянальнай варожасці.

    Чытайце яшчэ:

    Сайты «Радыё Свабода», «Салідарнасці» і мноства акаўнтаў медыяў у сацсетках — «экстрэмісцкія матэрыялы»

    Сайт «Позірк» і тэлеграм-канал «WARTA — беларускае нацыянальнае медыя» аб’яўленыя ўладамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    У спіс экстрэмістаў трапілі шэсць журналістаў і чацвёра праваабаронцаў «Вясны»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці