1420

У Мінску за "экстрэмізм" аштрафавалі Вячаслава і Марыну Касінеравых

25.01.2019 Крыніца: euroradio.by Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

У Мінску судзілі анархістаў Вячаслава і Марыну Касінеравых.

Артыкул —— "Выраб, распаўсюд і (ці) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 17.11 КаАП). Касінеравых затрымалі раніцай 25 студзеня і павезлі ў суд Маскоўскага раёна сталіцы.

За фотаздымкі ў Facebook Вячаслаў атрымаў 50 базавых велічынь (1275 рублёў) штрафу, а Марына — 40 базавых (1020).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!