• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў з’явілася старонка, прысвечаная зняволенаму журналісту Паўлу Мажэйку

    30 жніўня ў Гродне быў арыштаваны вядомы грамадскі дзеяч і журналіст Павел Мажэйка. Цяпер ён знаходзіцца за кратамі ў СІЗА гарадзенскай турмы.

    Новы сайт Freep­avel­mazhey­ka распавядае, хто такі Павел, чаму ён — чалавек-легенда, і як яго можна зараз падтрымаць.

    Павел Мажэйка – менеджар культуры, стваральнік культавай гарадзенскай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця» і моцнага грамадскага асяродку, вядомы журналіст, каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», якая спецыялізавалася на выданні кніг аўтараў з Гродна і пра Гродна.

    Ён шмат гадоў працуе над тым, каб захоўваць здабыткі і ствараць новае, робячы Гродна горадам, якім хочацца ганарыцца і натхняцца. Ён падтрымліваў шматлікія грамадскія ініцыятывы, з перакананнем, што ствараючы сваё, беларускае, мы самі можам пабудаваць краіну, пра якую марым.

    Павел — адзін з першых палітвязняў Беларусі: у 2002 годзе яго асудзілі на 2 гады «хіміі» за «паклёп» на прэзідэнта ў матэрыяле адной з першых незалежных газет «Пагоня». Літаратуразнаўчая экспертыза тройчы засведчыла, што ў публікацыях «Пагоні» адсутнічаў паклёп, але гэтага аказалася недастаткова. Павел адбываў пакаранне ў Жлобіне ў папраўчай установе адкрытага тыпу – працаваў на пілараме. Па амністыі тэрмін скарацілі на год, газету «Пагоня» закрылі.

    Перайсці на сайт…
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці