• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Расіі абвешчаныя ў вышук журналісты, вымушаныя з’ехаць з Беларусі праз пераслед

    Пра тое, што Беларусь і Расія працуюць над аб'яднаннем спісаў «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў»,  са спасылкай на амбасадара Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога 6 лютага паведамляла БелТА. Як высветлілася, агульны спіс асобаў, абвешчаных у вышук, ужо існуе. У Расіі шукаюць не толькі сваіх суграмадзян, але і беларусаў, супраць якіх на радзіме распачатыя крымінальныя справы, у тым ліку і палітычныя.
     

    «Медыязона» распавяла, што ў расійскай базе вышуку ёсць прозвішчы 3 186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі. Але з дапамогай электроннага сэрвісу немагчыма высветліць, у якіх злачынствах падазраюць гэтых людзей на радзіме: пазначана толькі, што чалавека шукаюць «паводле артыкула Крымінальнага кодэкса».

    У прыватнасці, з  базы дадзеных расійскіх сілавікоў вынікае, што ў вышук — у Беларусі і ў Расіі — абвешчаныя беларускія журналісты ці людзі, якія маюць дачыненне да медыясферы: Зміцер Лупач (і яго сын Валянцін), Святлана Гарда (і яе сын Максім), Алена Шабуня, Таццяна Смоткіна, Ігар Казмярчак, Яўген Валошын, Юрый Дзяшук, Павел Свярдлоў, Павел Марыніч, Кацярына Ерусалімская, Ганна Любакова, Надзея Бужан, блогер Аляксей Кабанаў, праваабаронца Павел Левінаў.

    Усе яны былі вымушаныя пакінуць Беларусь, уцякаючы ад ціску за прафесійную і грамадскую дзейнасць. І гэта далёка не поўны пералік асобаў, якім пагражае затрыманне на тэрыторыі абедзьвюх дзяржаў. Ахвотныя праверыць, ці няма ў адпаведным спісе іхняга прозвішча, могуць зрабіць гэта тут.

    Праваабаронца Павел Левінаў, які ўжо даўно ведаў, што знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі, патлумачыў, што змянілася для тых, хто трапіў яшчэ і ў расійскую базу:

    — Раней гэтым людзям небяспечна было знаходзіцца на беларускай тэрыторыі, а цяпер небяспека чакае іх і ў Расіі. У тым выпадку, калі яны трапяць пад увагу памежных альбо сілавых органаў, іх затрымаюць. Потым — экстрадыцыя і зняволенне ў Беларусі. Таму варыянт вярнуцца ў Беларусь праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, з якой у Беларусі няма паўнавартаснай мяжы, нясе прамую пагрозу. Гэтаксама схавацца ад беларускага вышуку у Расіі цяпер не ўдасца па той самай прычыне.

    Чытайце яшчэ:

    Журналіст праекта Dekoder: «Доўгі час немцам пра падзеі ў Беларусі і Украіне распавядалі карэспандэнты з Масквы»

    Флэшмоб «21»: што рабілі і як выглядалі беларускія медыйшчыкі ў свае 21 год

    Перастаў адчыняцца з Беларусі devby.io

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці