• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перастаў адчыняцца з Беларусі devby.io

    На месцы сайта — заглушка ад Мінінфарма. У ёй гаворыцца пра блакіроўку, аднак у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» сайта няма.

    Рэдакцыя медыя звярнулася ў Мінінфарм па тлумачэнні, аднак адказу яшчэ не атрымала. Каманда працягвае працу. 

    Мінулы раз спецыялізаванае выданне блакавалі ў траўні 2023 года.

    Dev.by — інтэрнэт-выданне пра беларускую ІТ-галіну. Платформа  заснаваная ў 2008 годзе і асвятляе ўсе значныя падзеі, якія адбываюцца ў індустрыі, або могуць на яе паўплываць. Сярод іншага збірае каталог беларускіх кампаній і водгукі пра іх; вядзе поўны каляндар падзей і статыстыку заробкаў; размяшчае вакансіі для кандыдатаў. Штомесяц навіны, аналітыку, расследаванні чытаюць і абмяркоўваюць у сярэднім мільён унікальных наведнікаў.

    «Рэдакцыя Dev.by незалежная ад заснавальнікаў і інвестараў, дзейнічае ў інтарэсах чытачоў, ІТ-супольнасці і не абслугоўвае карпаратыўныя інтарэсы якіх-небудзь кампаній. Мы не рэсурс пра тэхналогіі і бізнесы ў вакууме. Найвышэй мы цэнім кам’юніці, якое сабралі вакол выдання за паўтара дзясятка гадоў, і разам з ім ідзем праз ідэальны шторм (а калі і — штыль): пішам пра ўсё, што яму важна, карысна, цікава і балюча проста цяпер»,  — падкрэсліваецца ва ўнутраным кодэксе калектыву.

    Чытайце яшчэ:

    Магілёўскага відэааператара Яўгена Глушкова трымаюць у СІЗА і вінавацяць «за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

    Флэшмоб «21»: што рабілі і як выглядалі беларускія медыйшчыкі ў свае 21 год

    Адвакаты прыйшлі ў дзяржаўную газету ў Пружанах з дзіўнай мэтай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці