• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Слоніме працягваецца суд былога тэхрэдактара «Газеты Слонімскай» за несанкцыяваны доступ да інфармацыі калег

    У Слоніме 14 лютага працягнулі разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні выдаўца рэкламнай газеты “РэкламаСіці” са Слоніма Уладзіміра Качаргі ў несанкцыяваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі “Газеты Слонімскай” і прыватнага выдавецкага прадпрыемства “БенефітМедыя” з Гродна.

    Суд працягнуўся допытам прадпрымальніка з Іўя Дзмітрыя Ільясевіча, які расказаў, як яму патэлефанаваў са Слоніма прадстаўнік газеты “РэкламаСіці” і прапанаваў размясціць рэкламу ў сваім выданні.

    Як патлумачыў Ільясевіч, такая прапанова яго вельмі здзівіла, бо наконт размяшчэння той рэкламы пра шліфоўку падлогі ён вёў тэлефонныя перамовы і камп’ютарную перапіску толькі са сваёй сястрой з “БенефітМедыя” Эмай Александровіч.

    “Падчас тэлефоннай размовы з Уладзімірам я пагадзіўся, каб яны даслалі мне камерцыйную прапанову на размяшчэнне рэкламы ў іх выданні. Потым я патэлефанаваў у Гродна Эмме Александровіч сказаў, што ў іх там, хіба, завяліся «шасцёркі», якія зліваюць канкурэнтам камерцыйную інфармацыю. Эмма папрасіла пераслаць ёй тую камерцыйную прапанову з “РэкламаСіці”, што я і зрабіў. Вось і ўсё”, — расказаў у судзе Дзмітрый Ільясевіч.

    Падсудны спрабаваў задаваць сведку пытанні, аднак нічога новага ў адказах на іх ад Ільясевіча не прагучала.

    Менавіта гэтая гісторыя падштурхнула кіраўніцтва “БеніфітМедыя” праманіторыць сваю службовую камп’ютарную перапіску, а потым звярнуцца да праваахоўнікаў з заявай аб несанкцыяваным доступе да іх электронных паштавікоў.

    Пасля агалошвання пісьмовых матэрыялаў справы і задаволення хадайніцтваў бакоў аб далучэнні да справы новых дакументаў, судовае следства было завершанае, як і судовае пасяджэнне ў той дзень.

    Нагадаем, што Уладзімір Качарга абвінавачваецца па ч. 2 арт. 349 «Несанкцыяваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці», па ч.1 арт. 351 «Наўмысныя знішчэнне, блакаванне, прывядзенне ў непрыдатны стан камп’ютарнай інфармацыі або праграм» і па арт. 352 КК РБ «Неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй, несанкцыяванае капіраванне або іншае неправамернае завалоданне інфармацыяй, якая захоўваецца ў камп’ютарнай сістэме».

    Наступнае пасяджэнне суда прызначанае на 20 лютага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці